Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Віктар Швэд, найстарэйшы беларускі пісьменьнік у Польшчы


Віктар Швэд
Віктар Швэд

22 кастрычніка на 96-м годзе жыцьця памёр Віктар Швэд, найстарэйшы зь беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы.

Пра гэта паведаміла Беларускае гістарычнае таварыства на сваім профілі ў фэйсбуку.

Віктар Швэд нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў сям’і праваслаўных сялянаў у вёсцы Мора (сёньня ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва). Закончыў Беларускі ліцэй у Бельску (1946) і Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленьне журналістыкі (1955) і аддзяленьне беларускай філялёгіі (1969) Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў журналістам у беластоцкай «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Książka i wiedza» ў Варшаве (1960–1988).

Швэд дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе, быў заснавальнікам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» ў 1958 годзе ў Беластоку. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Вядомы перад усім як беларускамоўны паэт, у тым ліку як аўтар вельмі папулярных на Падляшшы вершаў для дзяцей.

Сярод яго выдадзеных паэтычных зборнікаў: «Жыцьцёвыя сьцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Менск, 1976), «Мая зялёная Зубровія» (Менск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG