Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сымбалем улады стаў чалавек у балаклаве, які б’е жанчыну»,—навукоўцы пра палітычны крызіс у Беларусі


Акадэмік Аляксандар Лукашанец
Акадэмік Аляксандар Лукашанец

Навукоўцы Беларусі запісалі відэазварот да ўладаў і грамадзкасьці. Ролік пачынаецца выступам акадэміка, доктара філялягічных навук Аляксандра Лукашанца.

«Дзяржава, якая сыстэмна выкарыстоўвае гвалт у дачыненьні да сваіх грамадзянаў, асуджаная на дэградацыю і крах. Сымбалем сёньняшняй улады зьяўляецца чалавек у балаклаве, які б’е бяззбройную жанчыну. Але гэта ня сымбаль Беларусі. Таму беларусы сталі на абарону сваіх правоў і свабодаў», — гаворыцца ў відэазвароце.

Прадстаўнікі навуковай сфэры зьвяртаюцца да сваіх калегаў, якія да гэтага часу ня выказалі сваю пазыцыю адносна таго, што адбываецца ў краіне.

Таксама яны выказваюць падтрымку і салідарнасьць шахтарам, мэдыкам і ўсім тым, хто абараняе свабоду, мараль і гуманізм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG