Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр моладзевай альтэрнатывы Корбан — бяз працы


Алег Корбан
Алег Корбан

Лідэр моладзевай грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва», зарэгістраванай у Латвіі, Алег Корбан пасьля дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту застаўся бяз працы.

Як зазначае актывіст, яму прапанавалі напісаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні. Прэтэнзіяў да працадаўцы ў яго няма. Ён кажа: «Калі б ня звольніўся сам, то звольнілі б, знайшоўшы прычыну».

Рабіў актывіст ахоўнікам у лягістычным цэнтры «Тут і там лагістыкс». Кажа, што прэтэнзіяў да ягонай працы не было. Адпрацаваў у гэтай арганізацыі дзесяць месяцаў. Зазначае, што нядаўна ў ёй адбылося скарачэньне, звольнілі дзесяць чалавек — яго ж пакінулі.

Паводле Алега Корбана, 14 ліпеня ён прыйшоў на працу, і адразу ж яго выклікалі да начальніка аховы. Той і прапанаваў напісаць заяву на звальненьне, кажа актывіст:

«Ён заявіў, што паколькі я дзесяць дзён знаходзіўся на Акрэсьціна на адміністрацыйным арышце, то такія людзі ня маюць права ў іх працаваць на такой пасадзе, як я. Я доўга ня думаў і напісаў заяву, бо ведаю гэтую сыстэму — калі людзі трапляюць у чорны, непажаданы сьпіс, то рана, ці позна яны будуць звольненыя. Прычым па зусім „непрыгожым артыкуле“. І празь дзень я быў звольнены афіцыйна».

Я доўга ня думаў і напісаў заяву, бо ведаю гэтую сыстэму — калі людзі трапляюць у чорны, непажаданы сьпіс, то рана, ці позна яны будуць звольненыя

На працы, кажа Алег Корбан, здагадваліся, што ён займаецца грамадзкай дзейнасьцю. Перасьледу з боку кіраўніцтва за гэта не было.

«Пакуль не пасадзілі на дзесяць сутак і ня ўзьніклі праблемы з уладай. І вось, відаць, час надышоў, каб знайсьці прычыну і звольніць. Час ад часу мы на працы размаўлялі на розныя палітычныя тэмы. Адкрыта я не казаў, чым займаюся і дзе. Але калегі здагадваліся», — зазначае актывіст.

Алега Корбана і Ўладзя Сяргеева асудзілі на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту кожнага за расьцяжку «За незалежную Беларусь».

Паводле Алега Корбана, аб’яднаньне «Альтэрнатыва» праводзіць кампаніі ў абарону сувэрэнітэту Беларусі. Апошнім часам арганізацыя займаецца папулярызацыяй беларускай нацыянальнай сымболікі. Год таму ў выніку кампаніі за ўсталяваньне помніка Кастусю Каліноўскаму, як зазначае актывіст, была вернута шыльда з барэльефам беларускага змагара на сьцяну былога кінатэатру «Вільнюс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG