Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі двух актывістаў за расьцяжку «За незалежную Беларусь»

абноўлена

Алег Корбан
Алег Корбан

У Менску затрыманы кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Суд над актывістам адбудзецца ў панядзелак.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў актывіст Ільля Дабратвор.

Алега Корбана супрацоўнікі міліцыі забралі з кватэры і адвезьлі ў Партызанскі РУУС.

Ільля Дабратвор мяркуе, што Алега маглі затрымаць за расьцяжку «За незалежную Беларусь», якая нядаўна зьявілася ў мэтро. Яна вісела каля 30 хвілін, пакуль яе не зьнялі міліцыянты.

Пазьней стала вядома, што таксама затрыманы актывіст «Альтэрнатывы» Ўладзь Сяргееў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG