07:35
11.3.2014
Рада Бясьпекі ААН не знайшла кансэнсусу па Ўкраіне. Чакае Яцанюка
Рада Бясьпекі ААН правяла ў панядзелак пятую за апошнія дзесяць дзён сустрэчу, прысьвечаную сытуацыі ва Ўкраіне.Па выніках нарады, якая праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, пастаянны прадстаўнік РФ пры сусьветнай арганізацыі Віталь Чуркін заявіў, што на сэсіі не было "нічога новага", піша ІТАР-ТАСС.
Старшыня Рады бясьпекі — сталы прадстаўнік Люксэмбургу Сільві Лукас, падводзячы вынікі пасяджэньня, паведаміла, што адным з галоўных прадметаў дыскусіі быў плянаваны рэфэрэндум у Крыме, які выклікаў неадназначную рэакцыю сярод сяброў Рады.
Чытаць далей
07:35
11.3.2014
АБСЭ не зьбіраецца назіраць за крымскім рэфэрэндумам
Раней расейскія агенцтвы паведамлялі з Крыму, што ўлады аўтаноміі «афіцыйна запрасілі» назіральнікаў з АБСЭ на свой рэфэрэндум 16 сакавіка.
Чытаць далей
11:05
11.3.2014
На Еўпаторыю едзе калёна расейскай вайсковай тэхнікі
У калёне ідуць грузавыя аўтамабілі з прычэпамі і паўпрычэпамі, палявыя кухні, санітарныя аўтамабілі. Усяго каля 40 адзінак тэхнікі, паведаміў кіраўнік крымскага прэс-цэнтра Міністэрства Абароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязнёў:
«Таксама ёсьць пацьверджаная інфармацыя, што ў цяперашні час некалькі адзінак тэхнікі прыбыло ў Наваазёрнае ў разьмяшчэньне групы расейскіх войскаў, якія блякуюць Паўднёвую ваенна-марскую базу на возеры Данузлаў».
Раней расейскія вайскоўцы заблякавалі выхад караблёў ВМС Украіны з возера Данузлаў пад Еўпаторыяй, затапіўшы два старыя караблі.
13:52
11.3.2014
Украінскі ўрад пералічыў вайскоўцам у Крыме 125 млн грыўняў
Кабінэт міністраў знайшоў спосаб пералічыць на рахункі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць службу на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, 125 млн грыўняў у якасьці аднаразовай фінансавай дапамогі.
Пра гэта прэм’ер заявіў падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе.
«Сёньня раніцай мы знайшлі спосаб даставіць да кожнага вайскоўца тыя 125 млн грыўняў, якія ўрад выдзеліў пазаўчора. У нас дзейнічае пэўная плацёжная сыстэма. З раніцы мы пералічылі з Казначэйства на адпаведную плацёжную сыстэму. Як доўга гэта будзе працягвацца? Столькі, колькі зможам, столькі будзем плаціць», — сказаў кіраўнік ураду.
Пры гэтым ён адзначыў, што ўрад робіць усё, каб забясьпечыць выплаты. «Але справа нават ня столькі ў выплатах, колькі ў тым, як і якім чынам вырашыць гэты самы драматычны і самы складаны канфлікт на тэрыторыі Эўропы 21 стагодзьдзя», — адзначыў Яцанюк.
14:42
11.3.2014
Яцанюк мае пагутарыць з Абамам
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк адбывае ў Злучаныя Штаты Амэрыкі дзеля сустрэч на вышэйшым узроўні, у тым ліку з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Пра гэта Яцанюк заявіў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
«З вашага дазволу, я выпраўляюся ў ЗША. У мяне ад імя ўраду Ўкраіны будуць праведзеныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні — у тым ліку з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам», — сказаў Яцанюк.
Ён адзначыў, што перамовы з ЗША вельмі важныя ў кантэксьце падзеяў ва Ўкраіне, бо ЗША — гэта краіна, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі Ўкраіны.
«ЗША — гэта краіна-гарант, гэта краіна, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум. Гэта краіна, якая, як і ўвесь сьвет, жорстка выказалася за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і выставіла патрабаваньне Расеі, як таксама ўдзельніцы Будапэшцкага мэмарандуму, неадкладна выканаць міжнародныя дамовы і пагадненьні, спыніць ваенную агрэсію і сесьці за стол перамоваў», — сказаў Яцанюк.
Пры гэтым прэм’ер яшчэ раз пацьвердзіў, што Ўкраіна гатовая да празрыстых перамоваў з Расейскай Фэдэрацыяй.
15:07
11.3.2014
Яцанюк: ва Ўкраіне ажыцьцяўлялася дывэрсія па падрыве абароны
Органы пракуратуры і ваеннай пракуратуры павінны расьсьледаваць факты крадзяжу вайсковай маёмасьці і прыцягваць да адказнасьці чыноўнікаў, вінаватых у цяжкім становішчы ўкраінскай арміі.
Пра гэта ў аўторак з трыбуны Вярхоўнай Рады заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк.
«Органы пракуратуры і вайсковай пракуратуры павінны пачаць расьсьледаваньне і арышты ўсіх, хто быў датычны да крадзяжу маёмасьці Міністэрства абароны», — сказаў Яцанюк.
Ён адзначыў, што ў апошнія гады ў краіне ажыцьцяўлялася мэтанакіраваная і сыстэмная дывэрсія па падрыве нацыянальнай бясьпекі і абароны.
«Цяпер дайшло да таго, што ў тэрміновым парадку ўрад займаецца тым, што мы пастаўляем ТС-1, дзеля таго каб лёталі самалёты, дызэль, бэнзін. Пры тым, што бюджэтных прызначэньняў на такія выдаткі няма. Ня буду паглыбляцца ў падрабязнасьці таго, як мы гэта зрабілі, але зрабілі», — сказаў кіраўнік ураду.