Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Крыме ўжо хочуць незалежнасьці


Вярхоўная Рада Крыма ўхваліла «дэклярацыю» незалежнасьці.

Як паведамляе УНІАН, за гэта нібыта прагаласавалі 78 дэпутатаў Вярхоўнай Рады АРК.

Сярод іншага Рада Крыма спасылаецца на рашэньне міжнароднага суда ААН у дачыненьні да Косава ад 22 ліпеня 2010 года, які прызнаў, што аднабаковае абвяшчэньне незалежнасьці часткай дзяржавы не парушае якія-небудзь нормы міжнароднага права.

«Калі ў выніку гэтага прамога волевыяўленьня народаў Крыму, якое мае адбыцца 16 сакавіка 2014 году, будзе прынята рашэньне аб уваходжаньні Крыму, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і горад Севастопаль, у склад Расеі, Крым пасьля рэфэрэндуму будзе абвешчаны незалежнай і сувэрэннай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўленьня», — сказана ў «дэклярацыі».

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці сэпаратысты плянуюць папрасіць уключыць Крым у склад Расеі.


Раней Рада Крыма ўжо прыняла рашэньне аб далучэньні да Расеі і пра рэфэрэндум 16 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG