Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы падтрымліваюць эканамічныя санкцыі супраць Расеі


59 адсоткаў амэрыканцаў падтрымліваюць ідэю прымяненьня супраць Расеі эканамічных санкцый у сувязі з яе агрэсіяй ў Крыме.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага сумесна тэлекампаніяй СNN і кансалтынгавай фірмай ОRC International.

Пры гэтым 48 працэнтаў апытаных далі высокую ацэнку дзеяньням прэзыдэнта ЗША Абамы па ўрэгуляваньні крызіснай сытуацыі вакол Украіны, 43 адсоткі ацанілі іх нэгатыўна.

52 адсоткі апытаных выказаліся супраць аказаньня фінансавай дапамогі Ўкраіне. 60 адсоткаў апытаных лічаць, што Злучаным Штатам ня варта адмаўляцца ад удзелу ў саміце Вялікай васьмёркі ў Сочы, а больш за 70 адсоткаў выказаліся супраць аказаньня Ўкраіне вайсковай дапамогі.

Толькі 17 адсоткаў удзельнікаў апытаньня лічаць, што Злучаным Штатам варта разгледзець магчымасьць нанясеньня ваеннага ўдару па Расіі, і толькі 12 адсоткаў падтрымалі ідэю адпраўкі на Ўкраіну амэрыканскіх вайскоўцаў.

Апытаньне прадэманстравала таксама, што менш за палову амэрыканцаў занепакоеныя сытуацыяй ва Ўкраіне, аднак чвэрць апытаных лічаць, што пераход Крыма пад кантроль Расеі выкліча сур’ёзныя праблемы для ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG