Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк пяты дзень не можа пагутарыць з Пуціным і Мядзьведзевым


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Прэм'ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк ужо 5 дзён ня можа зьвязацца ні з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімерам Пуціным, ні з прэм'ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Расейскае кіраўніцтва не адказвае на ягоную просьбу аб размове.

Пра гэта ён паведаміў сёньня на пасяджэньні Вярхоўнай Рады.

«Я зрабіў паўторны запыт на тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Зь мяне карона ня зваліцца. Я гатовы размаўляць з расейцамі, але, на жаль, у расейцаў, напэўна, ёсьць іншыя праблемныя пытаньні, і цягам пяці дзён я не магу пагаварыць з прэзыдэнтам ці прэм’ерам Расеі», — сказаў кіраўнік ураду.

Яцанюк адзначыў, што Ўкраіна гатовая да перамоваў з Расеяй і «да аднаўленьня новага тыпу адносін паміж Украінай і Расеяй, дзе Расея прызнае сувэрэнітэт, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і дзе Расея прызнае курс Украіны на эўрапейскую інтэграцыю».

Паводле прэм’ера, Украіна і Расея павінны выконваць абавязаньні, а ня проста іх падпісваць, і «Расея перастае захопліваць праз ваенную агрэсію тэрыторыю сувэрэннай і незалежнай дзяржавы, якую яны раней называлі брацкай». «Цяпер зразумела, што такое братэрскія адносіны — гэта браты, поўныя амуніцыі, на танках і БТРах заяжджаюць на тэрыторыю сувэрэннай дзяржавы. Нам такога братэрства ня трэба».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG