Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паднялі па трывозе дэсантныя войскі


Расейскія дэсантнікі (архіўнае фота)
Расейскія дэсантнікі (архіўнае фота)

У Расеі пачаліся маштабныя вучэньні паветрана-дэсантных войскаў, падчас якіх плянуецца дэсантаваць ў агульнай колькасьці тры з паловай тысячы вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на прадстаўніка ПДВ падпалкоўніка Яўгена Мяшкова.

Паводле яго слоў, вучэньні пачаліся ў аўторак, 11 сакавіка. Кіруе імі камандуючы ПДВ генэрал-палкоўнік Уладзімер Шаманаў. Усяго ў вучэньнях будуць задзейнічаны 36 адзінак ваенна-транспартнай і вайсковай авіяцыі і каля чатырох тысяч чалавек асабовага складу. Дэсантная апэрацыя стане самай маштабнай за апошнія 20 гадоў.

Украінскае агенцтва «УНІАН» прыводзіць паведамленьне міністэрства абароны Расеі: «Падразьдзяленьні ПДВ паднятыя па трывозе і рушылі ў раёны засяроджваньня, дадзеныя аб месцах правядзеньня дэсантнай апэрацыі камандаваньне злучэньняў атрымае падчас вучэньняў. Прыцягнутыя разьведныя, парашутна-дэсантныя, інжынэрныя, зэнітна-ракетныя, артылерыйскія і іншыя падразьдзяленьні злучэньняў Паветрана-дэсантных войскаў. Дывізійныя камандна-штабныя вучэньні працягнуцца да 14 сакавіка».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG