Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО адпраўляе свае самалёты да ўкраінскіх межаў


НАТО адпраўляе свае самалёты-разьведчыкі ў Польшчу і Румынію, каб кантраляваць ўкраінскі крызіс.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар НАТО журналістам, піша ВВС. Ён падкрэсьліў, што «усе выведныя палёты будуць праходзіць выключна па тэрыторыі Альянсу».

У НАТО лічаць, што Расея ўмацоўвае свой кантроль над Крымам напярэдадні рэфэрэндуму 16 сакавіка.

У Альянсе нагадалі, што Украіна і Захад лічаць рэфэрэндум аб далучэньні Крыму да Расеі незаконным.

Таксама ЗША перакідваюць ў Польшчу 12 зьнішчальнікаў F-16 і 300 вайскоўцаў. Ваенныя возьмуць удзел у сумесных амэрыкана-польскіх манэўрах, якія стартуюць 13 сакавіка.

У польскім ваенным ведамстве адзначылі, што гэтыя манэўры былі заплянаваны ўжо даўно, аднак «у сувязі з напружанай палітычнай сытуацыяй» ва Ўкраіне іх было вырашана паскорыць і пашырыць.

6 сакавікв ЗША ўжо перакінулі шэсьць зьнішчальнікаў F-15 у Літву. Міністар абароны Літвы заявіў, што перадысьлякацыя гэтых самалётаў зьяўляецца адказам на «расейскую агрэсію ва Ўкраіне і падвышаную ваенную актыўнасьць у Калінінградзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG