23:12
11.3.2014
Баярскі, Хазанаў, Лешчанка, Газманаў, каля 90 вядомых чалавек падтрымалі Пуціна http://t.co/PE8pdFeVKc #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 11.3.2014
21:28
11.3.2014
21:27
11.3.2014
21:27
11.3.2014
Колькасьць загінулых удзельнікаў пратэстаў узрасла да 102
Ад 18 лютага да сёньняшняга дня зь месца сутыкненьняў у цэнтры Кіева па мэдычную дапамогу зьвярнуўся 1221 пацярпелы, 795 зь іх былі шпіталізаваныя. 179 чалавек працягваюць лекавацца, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.
15:07
11.3.2014
Яцанюк: ва Ўкраіне ажыцьцяўлялася дывэрсія па падрыве абароны
Органы пракуратуры і ваеннай пракуратуры павінны расьсьледаваць факты крадзяжу вайсковай маёмасьці і прыцягваць да адказнасьці чыноўнікаў, вінаватых у цяжкім становішчы ўкраінскай арміі.
Пра гэта ў аўторак з трыбуны Вярхоўнай Рады заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк.
«Органы пракуратуры і вайсковай пракуратуры павінны пачаць расьсьледаваньне і арышты ўсіх, хто быў датычны да крадзяжу маёмасьці Міністэрства абароны», — сказаў Яцанюк.
Ён адзначыў, што ў апошнія гады ў краіне ажыцьцяўлялася мэтанакіраваная і сыстэмная дывэрсія па падрыве нацыянальнай бясьпекі і абароны.
«Цяпер дайшло да таго, што ў тэрміновым парадку ўрад займаецца тым, што мы пастаўляем ТС-1, дзеля таго каб лёталі самалёты, дызэль, бэнзін. Пры тым, што бюджэтных прызначэньняў на такія выдаткі няма. Ня буду паглыбляцца ў падрабязнасьці таго, як мы гэта зрабілі, але зрабілі», — сказаў кіраўнік ураду.
14:42
11.3.2014
Яцанюк мае пагутарыць з Абамам
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк адбывае ў Злучаныя Штаты Амэрыкі дзеля сустрэч на вышэйшым узроўні, у тым ліку з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.
Пра гэта Яцанюк заявіў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
«З вашага дазволу, я выпраўляюся ў ЗША. У мяне ад імя ўраду Ўкраіны будуць праведзеныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні — у тым ліку з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам», — сказаў Яцанюк.
Ён адзначыў, што перамовы з ЗША вельмі важныя ў кантэксьце падзеяў ва Ўкраіне, бо ЗША — гэта краіна, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі Ўкраіны.
«ЗША — гэта краіна-гарант, гэта краіна, якая падпісала Будапэшцкі мэмарандум. Гэта краіна, якая, як і ўвесь сьвет, жорстка выказалася за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і выставіла патрабаваньне Расеі, як таксама ўдзельніцы Будапэшцкага мэмарандуму, неадкладна выканаць міжнародныя дамовы і пагадненьні, спыніць ваенную агрэсію і сесьці за стол перамоваў», — сказаў Яцанюк.
Пры гэтым прэм’ер яшчэ раз пацьвердзіў, што Ўкраіна гатовая да празрыстых перамоваў з Расейскай Фэдэрацыяй.
13:52
11.3.2014
Украінскі ўрад пералічыў вайскоўцам у Крыме 125 млн грыўняў
Кабінэт міністраў знайшоў спосаб пералічыць на рахункі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць службу на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, 125 млн грыўняў у якасьці аднаразовай фінансавай дапамогі.
Пра гэта прэм’ер заявіў падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе.
«Сёньня раніцай мы знайшлі спосаб даставіць да кожнага вайскоўца тыя 125 млн грыўняў, якія ўрад выдзеліў пазаўчора. У нас дзейнічае пэўная плацёжная сыстэма. З раніцы мы пералічылі з Казначэйства на адпаведную плацёжную сыстэму. Як доўга гэта будзе працягвацца? Столькі, колькі зможам, столькі будзем плаціць», — сказаў кіраўнік ураду.
Пры гэтым ён адзначыў, што ўрад робіць усё, каб забясьпечыць выплаты. «Але справа нават ня столькі ў выплатах, колькі ў тым, як і якім чынам вырашыць гэты самы драматычны і самы складаны канфлікт на тэрыторыі Эўропы 21 стагодзьдзя», — адзначыў Яцанюк.