Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі – пра распальваньне варожасьці замежнымі СМІ


Андрэй Парубій
Андрэй Парубій
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заклікае Службу бясьпекі і Генэральную пракуратуру да дзеяньня, «зважаючы на складаную сытуацыю, што ўзьнікла ў дзяржаве, у прыватнасьці, з распальваньнем міжнацыянальнай варожасьці замежнымі сродкамі масавай інфармацыі», паведамілі ў панядзелак у РНБА .

Сакратар Рады Андрэй Парубій зьвярнуўся да генэральнага пракурора з даручэньнем ажыцьцявіць нагляд за выкананьнем законаў пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, дазнаньня, дасудовага сьледзтва па такіх фактах, як замах на незалежнасьць Украіны, грамадзкі і дзяржаўны лад, палітычную і эканамічную сыстэмы, правы нацыянальных груп і тэрытарыяльных утварэньняў.

А старшыні СБУ ён даручыў прыняць усе неабходныя меры рэагаваньня, у тым ліку і адкрыцьцё крымінальных расьсьледаваньняў, з мэтай папярэдзіць і спыніць факты распальваньня міжнацыянальнай варожасьці замежнымі СМІ, гаворыцца ў паведамленьні.

У апошні час дзяржаўныя або пракрамлёўскія расейскія сродкі інфармацыі вядуць масіраваную антыўкраінскую кампанію, груба скажона падаюць падзеі ва Ўкраіне і вядуць прапаганду ў падтрымку расейскага ўварваньня ва ўкраінскім Крыме і плянаў Крамля анэксаваць паўвостраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG