«Аддзяленьне Крыма праз рэфэрэндум незаконнае, пакуль не апытаная ўся Ўкраіна. Але новыя ўлады абавязаныя ўлічыць волю народа. Астатняе заўтра ў 15.00» – такі запіс зьявіўся 10 сакавіка на старонцы Віктара Януковіча ў сацыяльнай сетцы Твітэр.
Чакаецца, што 11 сакавіка адхілены ад улады прэзыдэнт Украіны, які ўцёк у Расею, дасьць прэс-канфэрэнцыю ў Растове-на-Доне – другую за апошнія 12 дзён.
Паводле слоў украінскіх журналістаў, зь якімі пагутарыў карэспандэнт БелаПАН, старонка Януковіча ў Твітэры – сапраўдная. У той жа час бянтэжыць выраз «новыя ўлады», бо на прэс-канфэрэнцыі 28 лютага Януковіч называў сябе дзейным прэзыдэнтам.
Рэфэрэндум пра будучы статус Аўтаномнай Рэспублікі Крым прызначаны на 16 сакавіка. Жыхарам паўвострава прапануюць вызначыцца, грамадзянамі якой краіны яны зьбіраюцца далей быць — Украіны ці Расеі. Новая ўкраінская ўлада і большасьць замежных краін лічаць рэфэрэндум незаконным і вінавацяць Крэмль у імкненьні анэксаваць Крым.
Паводле меркаваньня некаторых аналітыкаў, вуснамі Януковіча ў аўторак будзе абвешчаная пазыцыя Расеі ў гэтым пытаньні: ён закліча або адмяніць рэфэрэндум (гэта азначае, што Масква спалохалася міжнароднай рэакцыі), або абараніць правы рускамоўнага насельніцтва ня толькі ў Крыме, але і на паўднёвым усходзе Ўкраіны, гэта значыць фактычна ўвесьці войскі, якія ўжо знаходзяцца на паўвостраве і ўздоўж украінскіх межаў.