Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Укргідроенерго»: Расея стварыла на Кахоўскай ГЭС вайсковую базу


Кахоўская ГЭС каля гораду Новая Кахоўка, Херсонская вобласьць. Травень 2022 году
Кахоўская ГЭС каля гораду Новая Кахоўка, Херсонская вобласьць. Травень 2022 году

«Было абмяленьне, і гэта быў такі трывожны сыгнал».

Генэральны дырэктар кампаніі «Укргідроенерго» Ігар Сірата заявіў, што на Кахоўскай ГЭС, захопленай Расеяй, не засталося ўкраінскага пэрсаналу, а саму станцыю расейцы ператварылі ў вайсковую базу.

«Мы кантралявалі станцыю практычна да верасьня (2022 году) уключна, але больш як 5 месяцаў украінскі пэрсанал вывезены за межы станцыі. [...] Сёньня станцыя не нясе нікай нагрузкі. Гэта выключна вайсковы аб’ект для расейскіх войскаў», — сказаў Ігар Сірата ў інтэрвію праекту Радыё Свабода «Навіны Прыазоўя».

Ігар Сірата, генэральны дырэктар кампаніі «Укргідроенерго»
Ігар Сірата, генэральны дырэктар кампаніі «Укргідроенерго»

Паводле яго слоў, станцыя мае пашкоджаньні, і каб яе аднавіць, спатрэбіцца не адзін год і мільярды грыўняў. За 8 месяцаў акупацыі Кахоўскай ГЭС аб’ём стратаў у выніку дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў склаў 16 мільярдаў грыўняў (амаль паўмільярда даляраў у эквіваленце. — РС).

Найгорш, што расейцы пачалі несанкцыянавана скідаць ваду з Кахоўскага вадасховішча, зь якога пітной вадой забясьпечваюцца жыхары рэгіёну.

«Было абмяленьне, і гэта быў такі трывожны сыгнал. Калі будзе такімі тэмпамі спадаць Кахоўскае вадасховішча, мы дойдзем да мёртвага пункту, калі ня зможам браць забор вады для насельніцтва, якое спажывае ваду з Кахоўскага вадасховішча. Але ў нас на пачатку лютага была анамальная зімовая паводка і быў вялікі прыліў. Мы пачалі апрацоўваць вадасховішчы, якія знаходзяцца вышэй за Кахоўскае, і выраўнялі сытуацыю», — расказаў кіраўнік «Укргідроенерго».

Міхайла Яцюк, дырэктар Інстытуту водных праблем і мэліярацыі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны
Міхайла Яцюк, дырэктар Інстытуту водных праблем і мэліярацыі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны

Дырэктар Інстытуту водных праблем і мэліярацыі Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны Міхайла Яцюк адзначыў, што ў выніку страты вады ў Кахоўскім вадасховішчы пацярпіць увесь поўдзень Украіны — як цывільны, так і эканамічны сэктар, а таксама краіны Чарнаморскага басэйну.

Кахоўская ГЭС пабудаваная на Дняпры ў Херсонскай вобласьці. Яе ўзводзілі шэсьць гадоў, пачынаючы з 1950 году. Цяпер станцыя не вырабляе электраэнэргіі і, адпаведна, не працуе ў складзе ўкраінскай энэргасыстэмы. У 2020 годзе ўрад Украіны ўхваліў рашэньне аб далейшай разбудове станцыі і будаўніцтве Кахоўскай ГЭС-2, але праз вайну рэалізацыя праекту так і не пачалася.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG