Па інфармацыі некалькіх крыніц, затрымалі кіруючых асоб у шэрагу кампаній, афіцыйнага пацьверджаньня няма.
У выніку абурваньня даху начнога клюба ў сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга паводле апошніх зьвестак загінулі 98 чалавек, дзясяткі параненыя.
Вядомаму навукоўцу было 88 гадоў.
Улады ў Менску раней паведамілі, што Ўладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за затрыманьне найбуйнейшай партыі выбухоўкі, якую нібыта везьлі ў Расею.
580 кіляграм «асабліва магутнага выбуховага рэчыва» спрабавалі правезьці празь беларуска-польскую мяжу, каб далей транспартаваць у Расею, заявілі ў 6 красавіка Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
У сацыяльнай сетцы X зьявілася відэа з узгараньнем у салёне маршрутнага аўтобуса Менскага аўтамабільнага завода. Прадпрыемства «Менсктранс» пацьвердзіла факт здарэньня.
Сьледчыя папярэдне ўстанавілі, што падлетак, які загінуў у Берасьцейскім раёне 4 красавіка ад выбуху боепрыпасу, знайшоў мінамётную міну на тэрыторыі высахлай сажалкі за некалькі соцень мэтраў ад дома.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме павялічылася да 3354, яшчэ 4850 чалавек пацярпелі, 220 зьніклі бязь вестак.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што ўвечары 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ў выніку выбуху нявызначанага боепрыпасу ў двары мясцовага жыхара загінуў падлетак.
У Іркуцкай вобласьці пры выкананьні плянавага палёту пацярпеў крушэньне ракетаносьбіт-бамбавік Ту-22М3.
Грамадзянін Беларусі М.В. 1990 году нараджэньня затрыманы ў Грузіі паводле абвінавачаньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні наркатычных сродкаў у асабліва буйным памеры.
Раніцай 2 красавіка ў Менску значна падтапіла праезную частку праспэкту Незалежнасьці ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.
На поўдзень ад сталіцы Ісьляндыі актывізаваліся геалягічныя сыстэмы, якія «спалі» 800 гадоў.
Інфармацыю пра асобу пацьвердзіў блізкі сваяк вайскоўца.
У Беларусі за тры месяцы 2025 году ў пажарах загінулі больш за 200 чалавек і больш за 130 пацярпелі ад агню.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме дасягнула 2056 чалавек, яшчэ 3900 пацярпелі. 270 чалавек прапалі бязь вестак, паведамляе агенцтва «Сіньхуа». Кіруючая ў краіне вайсковая хунта аб’явіла нацыянальную жалобу, якая працягнецца да 6 красавіка.
Пасьля таго як з балота на палігоне ў Падбродзьдзі ў Літве дасталі тракавую бронемашыну М88, былі знойдзеныя целы трох амэрыканскіх вайскоўцаў.
27-гадовы грамадзянін ЗША затрыманы за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы, вынікае з паведамленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту 31 сакавіка.
Аляксандар Федарчак нарадзіўся ў Феадосіі. 24 сакавіка 2024 году ён загінуў на вайне супраць Украіны, праз чатыры дні яго пахавалі.
Апэрацыю выцягваньня машыны завяршылі ў 4:30 раніцы мясцовага часу.
У М’янме і суседнім зь ёй Тайляндзе працягваюць разьбіраць завалы, выкліканыя магутным землятрусам, які адбыўся напярэдадні.
Аўтамашыну, на якой ехалі амэрыканцы, пакуль не ўдаецца выцягнуць з балота.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме дасягнула 1002, больш за дзьве тысячы жыхароў атрымалі раненьні, паведамляе France 24 са спасылкай на заяву кіруючай у краіне вайсковай хунты.
Польскія службы «атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён ня могуць зьвязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай», паведаміў прэсавы сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.
Як паведаміў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, 25 сакавіка зьнікла сьпікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі зь ёй няма.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі да вечара пятніцы перавысіла 150 чалавек.
Мужчыну затрымалі, калі ён выходзіў з аўтамабіля, які прызналі скрадзеным.
28 сакавіка ў другім па велічыне горадзе М’янмы — Мандалай — у выніку моцнага землятрусу абрынуліся некалькі будынкаў.
У пятніцу 28 сакавіка прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прыбыў на палігон Падбродзьдзе (Pabradė).
Сьмяротны інцыдэнт адбыўся ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці.
Паводле прэсавага рэлізу, працы на месцы затапленьня бронемашыны і пошук зьніклых салдат працягваюцца пакуль безвынікова.
З Казахстану ў Беларусь экстрадавалі Віктара Рэцкага, аднаго з апошніх удзельнікаў «банды Марозава», якому інкрымінуюць забойствы і замахі на забойствы.
Чацьвёра амэрыканскіх вайскоўцаў і бронеаўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Літве.
У Менску ў сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі разьмеркавальнай электрычнай сеткі адбыўся перапад напружаньня, з прычыны чаго ў некаторых спажыўцоў няма электрычнасьці, а таксама можа адсутнічаць водазабесьпячэньне, паведамляе дзяржагенцтва «Минск-Новости».
Чацьвера амэрыканскіх вайскоўцаў і бронеаўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Літве.
Раніцай у аўторак на прадпрыемстве Poličské strojírny на паўночным усходзе Чэхіі адбыўся выбух. Адзін чалавек паранены, паведаміла Чэскае грамадзкае радыё.
Людзі не пацярпелі.
Ізраіль другі раз за дзень паведаміў аб зьнішчэньні высокапастаўленых прадстаўнікоў палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
У будынку паліцыі ва ўкраінскім горадзе адбыўся выбух.
22 сакавіка адкрылі помнік у памяць аб 145 загіблых у тэракце ў падмаскоўнай канцэртнай залі.
Пасьля першапачатковай ацэнкі паліцыя заявіла, што не разглядае інцыдэнт як падазроны, хоць расьсьледаваньне працягваецца.
За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося ня менш як сем буйных аварыяў на сетках электра- і водазабесьпячэньня.
Сыстэмы ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня ў Дзяржынску (Койданаве) пасьля рамонту цепламагістралі працуюць у штатным рэжыме. Аварыя адбылася днём у сераду, 19 сакавіка.
Стала вядома пра сьмерць беларускага палітуцекача Станіслава Брыкіна. Як паведаміў сузаснавальнік фонду BysSol Андрэй Стрыжак, цела беларуса знайшлі 4 сакавіка 2025 года ў лягеры для ўцекачоў у літоўскім Падбродзьдзі.
Вядома пра чатыры сьмяротныя выпадкі.
У акруговым судзе Беластоку пачаўся працэс супраць дваіх грамадзян Беларусі, якіх вінавацяць у рассыланьні наркатычных рэчываў праз паштаматы.
У ноч з панядзелка на аўторак ізраільскае войска нанесла паветраныя ўдары па цэлях у сэктары Газа, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Колькасьць загінуўшых у выніку ўдару магутных тарнада ў цэнтральных і паўднёвых штатах ЗША перавысіла 40 чалавек. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў штат Місуры, дзе пацьверджаная гібель сама меней 12 жыхароў.
Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце «Белавія», які выконваў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.
У Беларусі зарэгістравалі першы выпадак гібелі дзіцяці, зьвязаны з выкарыстаньнем прыстасаваньня для выпарваньня курыльных вадкасьцяў (вэйпа).
Загрузіць яшчэ