Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль паведаміў аб трох забітых камандзірах і аднаго фінансіста ХАМАС


Наступствы аднаго з удараў Ізраіля па Газе. 23 сакавіка 2025
Наступствы аднаго з удараў Ізраіля па Газе. 23 сакавіка 2025

Ізраіль другі раз за дзень паведаміў аб зьнішчэньні высокапастаўленых прадстаўнікоў палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.

У ЦАХАЛ сьцьвярджаюць, што забіты камандзір баявых падразьдзяленьняў ХАМАС Ахмад Шымалі, адказны за падрыхтоўку нападу 7 кастрычніка 2023 года і разгортваньне сіл групоўкі.

Таксама зьнішчаны Джаміль Вадзія, камандзір аднаго з батальёнаў ХАМАС, якія ваявалі супраць ЦАХАЛ, ён нібыта ўдзельнічаў у нападзе на аўтобус у 2011 годзе.

У нядзелю ў ЦАХАЛ пацьверджаны ўдар, у выніку якога быў забіты куратар фінансавых апэрацый ХАМАС Ісмаіл Бархум.

Прэс-служба ЦАХАЛ апублікавала паведамленьне аб зьнішчэньні чальцоў палестынскай групоўкі праз некалькі гадзін навіны аб ліквідацыі Салаха аль-Бардавіля, кіраўніка падразьдзяленьня ХАМАС, адказнага за стратэгічнае ваеннае плянаваньне, чальца палітбюро групоўкі.

Ізраільскі бок сьцьвярджае, што атака была праведзена пасьля дбайнай выведкі, максымальна высокімі сродкамі, каб мінімізаваць шкоду.

Па дадзеных Al Jazeera, толькі ў панядзелак у Газе ў выніку ізраільскіх нападаў згінулі 16 чалавек.

Раней міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што Ізраіль «аднавіў баявыя дзеяньні».

Паводле слоў прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу, ён аддаў загад аб паветраных ударах у адказ на брак прагрэсу ў перамовах аб працягу рэжыму спыненьня агню. У заяве міністра абароны Ізраілю сказана, што баявыя дзеяньні ня спыняцца датуль, «пакуль нашыя закладнікі ня будуць вернутыя дадому і мы не дасягнем усіх мэтаў у гэтай вайне».

Баявыя дзеяньні адноўленыя праз два месяцы пасьля ўступленьня ў сілу рэжыму спыненьня агню. У рамках пагадненьня групоўка ХАМАС вызваліла больш за трыццаць ізраільскіх закладнікаў у абмен на вызваленьне з ізраільскіх турмаў амаль дзьвюх тысяч палестынцаў. Першая фаза перамірʼя завершана два тыдні таму, далейшыя перамовы аб наступнай фазе перамірʼя, аб вызваленьні амаль шасьцідзесяці закладнікаў, менш за палову якіх, паводле ізраільскіх ацэнак, яшчэ жывыя, і аб дамове пра спыненьне вайны зайшлі ў тупік.

Вайна Ізраілю з ХАМАС і «Хэзбалой». Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня менш за 260 удзельнікаў музычнага фэстывалю і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАС. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хэзбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне аб замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач сэктару Газа зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.
  • 15 студзеня 2025 году стала вядома пра пагадненьне пра спыненьне агню паміж Ізраілем і ХАМАС, якое павінна пачаць дзейнічаць з 19 студзеня. Ізраільскі бок выпусьціць некалькіх зьняволеных палестынскіх арабаў, а тэрарыстычная групоўка ізраільскіх закладнікаў.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG