Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пошукі амэрыканскіх салдатаў, якія зьніклі ў Літве, працягваюцца. Што вядома 28 сакавіка. ФОТА


Працы на месцы выратавальнай апэрацыі на палігоне ў Літве, дзе прапала бязь вестак вайсковая машына ЗША і чацьвёра вайскоўцаў. 28 сакавіка 2025 году
Працы на месцы выратавальнай апэрацыі на палігоне ў Літве, дзе прапала бязь вестак вайсковая машына ЗША і чацьвёра вайскоўцаў. 28 сакавіка 2025 году

У пятніцу 28 сакавіка прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прыбыў на палігон Падбродзьдзе (Pabradė).

Пасьля агляду месца, дзе спадзяюцца выцягнуць з балота амэрыканскую вайсковую машыну, прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ўсё яшчэ спадзяецца на цуд, перадае сайт Delfi.

«Мяне паінфармавалі аб ходзе працы, і, што хачу асабліва адзначыць, усе службы, усе ўстановы працуюць плячо ў плячо. Яны ня толькі выконваюць працу, але імкнуцца яе зрабіць як мага хутчэй. Аднак сытуацыя цалкам унікальная — вы бачыце, якія прыродныя пасткі тут расстаўленыя і наколькі цяжка праводзіць выратавальную апэрацыю», — сказаў Гітанас Наўседа журналістам на месцы здарэньня.


Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025 году
Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025 году

Міністарка нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене заявіла тым часам, што апэрацыя працягваецца.

Давіле Шакалене кажа, што патанулую эвакуацыйную машыну M88 Hercules, у якой, як мяркуецца, былі 4 амэрыканскія вайскоўцы, яшчэ ня выцягнулі. Падчас выратавальна-пошукавай апэрацыі за мінулую ноч прыбралі частку глею, цяпер чакаюць прыбыцьцё помпы вялікай магутнасьці.

«Мінулай ноччу быў выкарыстаны іншы тып машыны для адпампоўваньня глею. Вялікая прыбудзе сёньня. Тое, што нам удалося зрабіць за ноч, — гэта высмактаць частку глею, але гэтага ўсё яшчэ недастаткова, застаецца небясьпека, што вада хлыне на месца інцыдэнту з суседняга возера», — сказала раніцай 28 сакавіка міністарка нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене, якую цытуе агенцтва BNS.

Паводле яе словаў, таўшчыня глею складае да пяці мэтраў.

«За ноч удалося зьняць два-тры мэтры глею, але праз ваду з глеем машыну яшчэ не відаць. І пад ёю пласт глею, празь які дакладна нельга прабрацца. Мы ведаем, што капаем у правільным месцы, але мы ня ведаем, у якой пазыцыі знаходзіцца танк, як менавіта мы будзем да яго дабірацца», — паведаміла Давіле Шакалене.


Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025
Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025

Таксама, паводле Давіле Шакалене, сёньня спатрэбіцца даўжэйшая труба, каб адпампоўваць ваду, якая зьбіраецца ў катлаване.

«Тыя 300 мэтраў трубы, якія ёсьць, дазволяць адпампоўваць глей з вадой далей ад месца інцыдэнту, таму я думаю, што ўвечары мы павінны нарэшце прабіць гэтую апошнюю сьцяну глею паміж намі і танкам», — сказала міністар.

Як адзначыла Шакалене, празь нестабільнасьць грунту і вады затоплены амэрыканскі эвакуацыйны танк трэба будзе выцягнуць, каб бясьпечна агледзець.

«Бо рызыка патануць робіцца высокай і для ратаўнікоў. На гэты момант ёсьць плян прымацаваць тросы, выкарыстоўваць шківы і выцягнуць танк на бераг з дапамогай вайсковай тэхнікі», — сказала Давіле Шаклене.

Пакуль незразумела, што здарылася з амэрыканскімі салдатамі, але разглядаюцца ўсе магчымыя сцэнары. Дасудовае расьсьледаваньне вядзе вайсковая паліцыя Літвы і ЗША пад кіраўніцтвам пракуратуры.

  • Чацьвёра амэрыканскіх вайскоўцаў і браняваны аўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) у Літве.
  • У заяве Ўзброеных сілаў Літвы гаварылася, што пра зьнікненьне стала вядома каля 16:45 мясцовага часу 25 сакавіка. Паведамлялі, што ў той жа дзень пачалі пошук з удзелам літоўскіх і замежных вайскоўцаў, ратавальных і пажарных службаў і што вызначана магчымае месца здарэньня.
  • Камандаваньне Арміі ЗША ў Эўропе і Афрыцы пацьвердзіла зьнікненьне чатырох амэрыканскіх вайскоўцаў.
  • Паведамляюць, што салдаты 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі былі на тактычных вучэньнях у часе зьнікненьня.
  • Паводле паліцыі, 25 сакавіка ў 19:20 віленскія ўлады атрымалі паведамленьне, што салдаты зьніклі бязь вестак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Швянчонскім (Сьвянцянскім) раёне на ўсходзе Літвы.


Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025
Ратавальныя працы на палігоне ў Літве, 27 сакавіка 2025


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG