Пад Варшавай паліцыянты затрымалі 30-гадовага беларуса, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.
Паведамляецца, што ён кіраваў нібыта скрадзеным у Гішпаніі «Мэрсэдэсам». У ягонай кватэры і іншым «Мэрсэдэсе», які яму належаў, знайшлі агулам 92 кг наркотыкаў, піша выданьне.
Паліцыянты атрымалі інфармацыю, што кіраваны мужчынам «Мэрсэдэс» можа быць скрадзеным. Яны ехалі за ім у горад Маркі пад Варшавай, дзе беларус выйшаў з аўтамабілю, заўважыў сілавікоў і пачаў уцякаць, супраціўляўся затрыманьню.
Паводле дакумэнтаў машына была зарэгістраваная ў Польшчы, але сілавікам удалося выявіць яе сапраўдны VIN-нумар. Высьветлілася, што яе скралі ў Гішпаніі ў лістападзе 2024 году.
У машыне паліцыя знайшла зброю, грошы ў гатоўцы ў эўра і злотых. А ў горадзе Зомбкі пад Варшавай паліцыянты знайшлі яшчэ два «Мэрсэдэсы», на якімі валодаў беларус. У адным зь іх знайшлі больш за 53,5 кг марыхуаны, амаль 15,5 кг амфэтаміну і таблетак МДМА агульнай вагой каля 2,7 кг. У гэтым жа мястэчку пад Варшавай, дзе жыў затрыманы, у кватэры знайшлі звыш 20 кг гашышу.
Суд пастанавіў накіраваць беларуса пад арышт. Яму выстаўленыя абвінавачваньні паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Таксама паліцыя высьвятляе, якім чынам мужчыну ўдалося зарэгістраваць у Польшчы скрадзены ў Гішпаніі аўтамабіль.
Форум