На пленарным пасяджэньні саміту міру ў Швайцарыі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў мерапрыемства посьпехам, адзначыўшы ўдзел амаль 100 краін. Паводле яго, гэта крок да «справядлівага завяршэньня вайны Расеі супраць Украіны».
Улады Румыніі не дапусьцяць удзел дэлегацый Расеі і Беларусі ў 31-й штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў Бухарэсьце з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.
Карпаратыўны мэсанджар Slack паведаміў расейскім карыстальнікам аб прыпыненьні ўліковых запісаў на працягу 30 дзён. Рашэньне ў кампаніі растлумачылі санкцыямі ЗША, якія ўключаюць забарону на экспарт ІТ-паслуг на тэрыторыі Расеі.
Два гады поўнамаштабнай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне нанесьлі клімату плянэты шкоду на 32 мільярды даляраў. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Ініцыятывы па ўліку выкідаў парніковых газаў падчас вайны.
КНДР адправіла ў Расею больш за пяць мільёнаў снарадаў для артылерыі. Пра гэта заявіў міністар абароны Паўднёвай Карэі Шын Вон Сік у размове з журналістамі Bloomberg.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «ультыматумам» агучаныя сёньня прапановы прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб спыненьні вайны.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква спыніць агонь і будзе гатовая пачаць мірныя перамовы, як толькі Ўкраіна цалкам выведзе свае войскі з Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей і заявіць пра адмову ад уступленьня ў NATO.
Ва Ўкраіне раніцай абвяшчалі паветраную трывогу па ўсёй краіне.
Яны падарваліся на міне.
Маскоўская біржа абвясьціла пра спыненьне гандлю далярам і эўра пасьля ўвядзеньня новых санкцый Міністэрствам фінансаў ЗША.
Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу павялічылася да васьмі чалавек, больш за 20 параненыя, сярод іх ёсьць дзеці, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
Алена Гергель, жонка беларуса Васіля Парфянкова, які загінуў два гады таму ва Ўкраіне, пайшла на службу ў войска.
Перад гэтым украінскія вайскоўцы нанесьлі ўдары па трох ракетных дывізіёнах Расеі — у раёне Джанкою, у Еўпаторыі і Чарнаморскім.
Войска Расеі ўдарыла па Кіеве ракетамі і дронамі ў ноч на 12 чэрвеня. Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых і разбурэньняў няма.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб пацэльваньні па расейскіх ракетных дывізіёнах на тэрыторыі акупаванага Крыму: па адным у раёне Джанкою і па двух — каля Чарнаморскага і Еўпаторыі.
Аб перадачы Ўкраіне самалётаў F-16 заявілі Бэльгія, Нідэрлянды, Нарвэгія і Данія. Украіна разьлічвае ўжо сёлета летам атрымаць гэтую авіяцыйную тэхніку.
Расейскія ўлады вэрбуюць замежных студэнтаў, у тым ліку з краін Афрыкі, для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Гэта сьцьвярджаецца ў матэрыяле агенцтва Bloomberg са спасылкай на афіцыйных асоб эўрапейскіх краін.
Прэзыдэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эманюэль Макрон падтрымалі выкарыстаньне прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Пра пасьпяховы ўдар напісалі ў ГУР Украіны, інфармацыю апублікавалі і расейскія каналы.
Уначы і раніцай 8 чэрвеня над тэрыторыяй Расеі і анэксаванага Крыму зьбілі 27 бесьпілётнікаў, сьцьвярджае Міністэрства абароны Расеі і абвінавачвае ў атаках Украіну.
Шэраг заходніх краінаў дазволілі Ўкраіне наносіць удары сваёй зброяй па некаторых цэлях у Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, выступаючы сёньня на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, заявіў, што няма неабходнасьці выкарыстоўваць ядзерную зброю для перамогі РФ ва Ўкраіне.
Ігар Саблінскі стаў чацьвёртым загінулым пілётам, які паходзіў зь Беларусі і ваяваў на баку Расеі.
Расея абстрэльвала Ўкраіну крылатымі ракетамі, кіраванымі авіябомбамі і дронамі.
У Расеі сьцьвярджаюць, што над акупаваным Крымам зьбілі 13 украінскіх бесьпілётнікаў, аднак дэталяў не паведамляюць.
Дырэктар украінскага Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда аналізуе праблемы, якія ўзьнікаюць у ініцыятараў «саміту міру» ў Швайцарыі, адзначае завышаныя чаканьні адміністрацыі Ўладзіміра Зяленскага і разважае пра тое, як Кіеву варта ставіцца да Кітаю.
Нямецкія палітыкі прагназуюць вайну з Расеяй празь некалькі гадоў.
Год таму, у ноч на 6 чэрвеня 2023 году, падчас расейскай акупацыі поўдня Ўкраіны была разбураная Кахоўская ГЭС. Затапіла населеныя пункты ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях Украіны.
Украінскія суды спрабуюць ажыцьцяўляць камунікацыю з Расеяй празь яе дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Польшчы і Грузіі. Расея адказвае праз амбасаду Ўкраіны ў Беларусі.
Харкаўская абласная пракуратура пачала расьсьледаваньне па факце зьдзекаў і зьбіцьця расейскімі салдатамі ўкраінскіх ваеннапалонных. Раней у сацыяльных сетках зьявілася адпаведнае відэа, якое, як сьцьвярджаецца, было зьнятае ў зоне баявых дзеяньняў у Харкаўскай вобласьці.
Дазвол Кіеву выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для нанясеньня ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расеі можа прывесьці да «фатальных наступстваў», заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц, выступаючы 2 чэрвеня на Ўсходненямецкім эканамічным форуме, згадаў гатоўнасьць NATO абараніць сябе пры неабходнасьці і дадаў, што Масква павінна дакладна гэта ўсьведамляць.
Белгарадзкую вобласьць Расеі ў ноч на нядзелю зноў абстралялі. У горадзе Шабекіне пацярпелі шасьцёра мірных жыхароў.
Украіне цяпер дазволена выкарыстоўваць заходнюю зброю для нанясеньня ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расеі. Што зьменіць гэтае рашэньне і як яно паўплывае на лінію фронту ва Ўкраіне?
Дняпроўская ГЭС — найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя Ўкраіны, разьмешчаная ў горадзе Запарожжа — была ў ліку аб’ектаў энэргетыкі, якія зазналі ў ноч на 1 чэрвеня ракетны удар расейскіх войскаў.
У ноч на 1 чэрвеня расейскае войска зноў атакавала грамадзянскую і энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны. Пацярпелі агулам 20 чалавек, паведамляюць украінскія ведамствы.
Апошні абмен адбыўся сёлета ў пачатку лютага.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Празе адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці мусіць Ўкраіна паражаць і цэлі ў Беларусі.
У апошнія некалькі тыдняў Украіна спрабавала дабіцца ад сваіх партнэраў дазволу на выкарыстаньне перададзенай ёй зброі па расейскіх войсках на тэрыторыі Расеі.
Кітай не накіруе сваіх прадстаўнікоў на канфэрэнцыю аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, якая пройдзе ў Швайцарыі ў чэрвені. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн негалосна дазволіў Украіне выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для ўдараў па вайсковых абʼектах на тэрыторыі Расеі, але толькі на мяжы з Харкаўскай вобласьцю, дзе расейскія войскі вядуць наступ.
У Харкаве сярод пацярпелых двое дзяцей.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 30 траўня выпусьцілі па Харкаве і Харкаўскай вобласьці ў агулам восем ракет, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Удары наносілі па паромах, якія дастаўляюць на паўвостраў расейскіх вайскоўцаў.
Выкарыстаньне Расеяй бомбаў Qaem-5 можа сьведчыць аб новым узроўні вайсковага супрацоўніцтва Тэгерану і Масквы.
У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі заявілі пра стварэньне «арміі дронаў», інвэставаўшы ў праект 20 мільёнаў эўра ў 2024 годзе.
Францыя накіруе ва Ўкраіну сваіх інструктараў, паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны (УСУ) Аляксандар Сырскі па выніках онлайн-перамоваў зь міністрам абароны Францыі Сэбасьцьенам Лекарню.
Толькі за апошнія два дні ў выніку расейскіх абстрэлаў загінула 12-гадовая дзяўчынка, а тры хлопчыкі атрымалі раненьні ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ