Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bild: Іран упершыню перадаў Расеі найноўшыя кіраваныя авіябомбы для ўдараў па Ўкраіне


Цяжкі іранскі беспілотнік Mohajer-6 з кіраванымі авіябомбамі Qaem-5
Цяжкі іранскі беспілотнік Mohajer-6 з кіраванымі авіябомбамі Qaem-5

Выкарыстаньне Расеяй бомбаў Qaem-5 можа сьведчыць аб новым узроўні вайсковага супрацоўніцтва Тэгерану і Масквы.

Іран упершыню перадаў Расеі найноўшыя кіраваныя авіябомбы для ўдараў па Ўкраіне, піша Bild са спасылкай на вайсковага аналітыка выданьня Юліяна Рэпкэ.

На думку Рэпкэ, які прааналізаваў відэа зь месца падзеньня 25 траўня ў Курскай вобласьці цяжкага іранскага бесьпілётніка Mohajer-6, апарат нёс на борце найноўшыя іранскія кіраваныя авіябомбы Qaem-5.

Як мяркуецца, гэты бесьпілётнік павінен быў атакаваць тэрыторыю Сумскай вобласьці, але зь невядомых прычын не даляцеў да цэлі і ўпаў.
Расейская служба «Бі-бі-сі» піша, што па вонкавым выглядзе боепрыпас, які знаходзіўся пад крылом дрона, які ўпаў у Курскай вобласьці, вельмі падобны на кіраваную авіябомбу малога дыямэтру Qaem-5, якімі могуць аснашчацца іранскія цяжкія бесьпілётнік і Mohajer-6 і Hamaseh.

Распрацаваная іранскімі вайсковымі інжынэрамі бомба Qaem-5, якая была прынята на ўзбраеньне ў Іране ў 2019 годзе, мае тэлевізійнае навядзеньне і можа аснашчацца рознымі тыпамі боегаловак. Далёкасьць палёту боепрыпасу складае да 40 км.

Расейскія войскі пачалі ўжываць на вайне ва Ўкраіне дроны Mohajer-6 у жніўні 2022 году, але без узбраеньня, пісала газэта The Washington Post.

Па словах Рэпкэ, ужываньне войскам РФ бомбаў Qaem-5 можа сьведчыць аб новым узроўні вайсковага супрацоўніцтва Ірану і Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG