Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія вырашыла не дапускаць афіцыйную дэлегацыю зь Беларусі на сэсію ПА АБСЭ ў Бухарэсьце


Лягатып Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ
Лягатып Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ

«Улады Румыніі прынялі рашэньне не дапусьціць дэлегацыю РФ да ўдзелу ў штогадовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая праходзіць у Румыніі з 29 чэрвеня па 3 ліпеня. Гэтая мера будзе прымяняцца да ўсіх членаў дэлегацыі, парлямэнтароў і тэхнічнага пэрсаналу», — заявіў у суботу прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Румыніі Раду Філіп.

Такая ж мера будзе распаўсюджвацца і на дэлегацыю Рэспублікі Беларусь.

«Рашэньне румынскага боку заснавана на вядомай і пасьлядоўнай пазыцыі Румыніі ў адносінах да Расейскай Фэдэрацыі, ва ўмовах агрэсіўнай вайны супраць Украіны... Рашэньне таксама накіраванае супраць Беларусі, якая зьяўляецца прыхільніцай вайны, распачатай Расейскай Фэдэрацыяй», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Раду Філіп.

  • У лютым Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад камітэтам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з прамовай, у якой заклікала не прызнаваць новапрызначаны «парлямэнт» Беларусі і не запрашаць чальцоў «гэтага нелегітымнага ўтварэньня» на сэсіі ПА АБСЭ.
  • У красавіку прэзыдыюм Палаты прадстаўнікоў Беларусі сфармаваў склады дэлегацый Нацыянальнага сходу «па ажыцьцяўленьні кантактаў з эўрапейскімі парлямэнцкімі арганізацыямі». Акрамя таго, прынялі рашэньне сфармаваць 10 дэлегацый для працы ў міжпарлямэнцкіх структурах, уключаючы Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG