Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея атакавала Кіеў ракетамі і дронамі. Паветраную трывогу ўначы абвяшчалі па ўсёй Украіне


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Украінская супрацьпаветраная абарона перахапіла ў паветры дрон «Шахед» падчас расейскай паветранай атакі наКіеў, 30 траўня 2023 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Украінская супрацьпаветраная абарона перахапіла ў паветры дрон «Шахед» падчас расейскай паветранай атакі наКіеў, 30 траўня 2023 году

Войска Расеі ўдарыла па Кіеве ракетамі і дронамі ў ноч на 12 чэрвеня. Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых і разбурэньняў няма.

Паводле Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі (КМВА), расейскія вайскоўцы выпусьцілі па ўкраінскай сталіцы крылатыя ракеты Х-101/Х-555/Х-55, а таксама дроны.

«Гэтыя ракеты заходзілі на Кіеў з паўднёвага кірунку некалькімі хвалямі. Практычна адначасова з ракетамі на сталіцу з таго ж паўднёвага кірунку рухаліся варожыя ўдарныя БПЛА. Падчас адбіцьця гэтага нападу супернік выпусьціў па сталіцы, паводле папярэдніх зьвестак, яшчэ і балістыку», — паведамілі ў адміністрацыі.

Як удакладнілі Паветраныя сілы ўкраінскіх вайскоўцаў, ноччу Расея выпусьціла чатыры крылатыя ракеты Х-101/Х-555, адну балістычную ракету «Іскандэр-М», адну аэрабалістычную ракету Х-47М2 «Кінжал» і 24 дронаў тыпу Shahed-131/136. Паветраныя сілы Ўкраіны зьбілі 29 цэляў з 30 (5 ракет і 24 дронаў). Не ўдалося зьбіць балістычную ракету.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых і разбурэньняў у выніку расейскіх удараў няма.

Па ўсёй Украіне каля 03:30 ночы па мясцовым часе была абвешчаная маштабная паветраная трывога. У Кіеве яна доўжылася каля дзьвюх гадзінаў, сьведчаць зьвесткі сэрвісаў, якія адсочваюць адпаведныя абвесткі.

Як заявіў начальнік КМВА Сяргей Папко, удар па ўкраінскай сталіцы прадэманстраваў, што Расея «не адмовіцца ад ракетнага тэрору Кіева», а для эфэктыўнасьці ўдараў «будзе шукаць новыя і новыя камбінацыі, каб прабіць нашу супрацьпаветраную абарону».

Расейскі бок не камэнтаваў удар па сталіцы Ўкраіны.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з ужываньнем розных відаў зброі — ударных дронаў, розных відаў ракет.Нягледзячы на доказы і сьведчаньні, Масква адмаўляе мэтанакіраваны напад на мірных жыхароў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG