Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бундэсвэр павінен быць гатовы да абароны да 2029 году», — міністар абароны Нямеччыны


Борыс Пісторыюс
Борыс Пісторыюс

Нямецкія палітыкі прагназуюць вайну з Расеяй празь некалькі гадоў.

У Нямеччыне сур’ёзна расцэньваюць пэрспэктыву вайны з расейцамі. Там ня бачаць, каб Масква зьмяніла сваю палітыку.

«Мы ня маем права грэбаваць нашай абаронай. Пуцінская вайсковая эканоміка працуе над падрыхтоўкай да наступнага канфлікту. Да 2029 году мы павінны быць гатовыя да абароны і зрабіць захады, каб перадухіліць самае жудаснае», — заявіў міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс, адказваючы на пытаньні дэпутатаў у Бундэстагу, піша Deutsche Welle.

Абаронныя выдаткі Нямеччыны трэба павялічваць, заявіў ён. У прыватнасьці, бюджэт Міністэрства абароны краіны, па словах Пісторыюса, ужо ў наступным годзе павінен вырасьці на 6,5–7 млрд эўра.

Цяпер ён складае каля 52 млрд эўра.

Пісторыюс таксама паабяцаў неўзабаве прадставіць на разгляд парлямэнту фэдэратыўнай рэспублікі свае прапановы наконт рэформы прызыву. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што размова ідзе не аб поўным, а аб частковым вяртаньні ўсёагульнага вайсковага абавязку ў Нямеччыне.

У траўні Пісторыюс наведваў украінскую Адэсу, якую інтэнсіўна абстрэльваюць расейскія акупанты. Тады ж ён заявіў, што Нямеччына забясьпечыць Украіне дапамогу на паўмільярда эўра.

Перад тым міністар абароны адзначыў, што Расея зараз прадукуе больш узбраеньняў, чым прымяняе ва Ўкраіне. Што да Нямеччыны, то міністар кажа, што Нямеччыне варта закупляць больш узбраеньняў, каб мацаваць сваю абарону.

Раней у Нямеччыне заяўлялі, што Расея можа напасьці на краіны Заходняй Эўропы ў 2025 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG