Севярын Квяткоўскі, Менск Падзеі сакавіцкай выбарчай кампаніі далі штуршок для новых сатырычных твораў пра існую ўладу. Асьвятленьне падзеяў у дзяржаўных СМІ і зьнікненьне прэзыдэнта з тэлеэкранаў сталіся асноўнымі аб’ектамі для жартаў публікі. За справу з новым імпэтам узяліся як прафэсіяналы, гэтак паспаліты люд. Найперш зьвернемся да твораў, зробленых з дапамогай найноўшых тэхналёгіяў.
Радыё Свабода, Наваполацак Сёлета грамадзкаму актывісту Аляксею Трубкіну з Наваполацку споўнілася 19 гадоў, і ён падлягае прызыву на вайсковую службу. Падчас апошняй выбарчай кампаніі яго арыштавалі на 7 сутак, а пасьля заканчэньня тэрміну, адразу ж з ізалятару, завезьлі ў Полацкі ваенкамат. Там яму паведамілі аб прызыве ў войска. Праходзячы мэдкамісію, прызыўнік паведаміў, што зьяўляецца сябрам Беларускага Народнага Фронту.
Альгерд Невяроўскі, Менск Гэтае пытаньне беларускай “Свабоды” задаваў людзям наш менскі карэспандэнт.
Радыё Свабода У Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставаньне абітурыентаў вышэйшых навучальных установаў краіны. Першы пісьмовы іспыт па беларускай мове пажадалі прайсьці 80 тысяч 608 чалавек. Тэставаньне па расейскай мове выбралі 100 тысяч 226 юнакоў і дзяўчат. Адмыслоўцы адзначаюць, што беларускамоўнае навучаньне ў школах скарацілася, але колькасьць ахвотных прайсьці тэставаньне па-беларуску ня меншае.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ужо праз 10-15 гадоў Польшча і іншыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ператворацца з монанаацыянальных у шматнацыянальныя – натоўп людзей розных расаў, якія сьпяшаюцца на працу раніцай па вуліцах Варшавы, гэта, паводле польскіх адмыслоўцаў, рэальная пэрспэктыва найбліжэйшых гадоў.
Любоў Лунёва, Менск 20 сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” працягваюць галадоўку пратэсту, пачатую 29 траўня ў Салігорску. Маладафронтаўцы патрабуюць спыніць перасьлед апазыцыйнай моладзі і вернікаў-хрысьціянаў, а таксама вызваліць усіх палітычных вязьняў. Непаўналетнія сябры “Маладога фронту” спынілі акцыю пратэсту на просьбу кіраўніцтва арганізацыі. Яшчэ некалькі чалавек выйшлі з галадоўкі праз стан здароўя. Моладзь падтрымалі сябры “Эўрапейскай кааліцыі”, Аляксандар Мілінкевіч, украінскія партнэры.
Радыё Свабода, Менск У Нямеччыне ў мінулую пятніцу стартаваў чэмпіянат сьвету па футболе. За каго з удзельнікаў мундыялю заўзеюць у беларускай сталіцы?
Падрыхтавала Юлія Шарова Агляд недзяржаўнага друку за 12 чэрвеня.
Вольга Караткевіч, Прага 10-13 чэрвеня ў Вашынгтоне праходзіць канфэрэнцыя "Шмат твараў, адзін голас", мэта якой атрымаць інфармацыю пра новыя мэтады барацьбы з ракам грудзей.
Радыё Свабода Паводле статыстыкі, найбольш чытанымі старонкамі нашага сайту на працягу мінулага тыдня былі наступныя:
Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Летні альбом". Страшныя, сьмешныя, забытыя словы часоў застою: палітбюро, трусы сямейныя, балоньня, Сопацкі фэстываль, дзявочы сьпеўнік, чалавек-амфібія, "па блату"... Прысылайце вашы прапановы, успаміны, фатаздымкі пра рэчы і зьявы, страшныя тады, сьмешныя потым, забытыя сёньня. Адрас – svaboda@rferl.org.
Радыё Свабода, Берасьце Больш за 60 чалавек, якія працягваюць хросны ход з Адэсы ў падмаскоўны Сергіеў Пасад, зноў ня здолелі перасячы ўкраінска-беларускую мяжу.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса піша пра раскол у шэрагах беларускай апазыцыі, а таксама пра выбар, перад якім апынаюцца ў Беларусі творцы – супрацоўнічаць з рэжымам ці не.
Ігар Карней, Менск Былая тэлевядучая Элеанора Язерская атрымала з суду Цэнтральнага раёну Менску паведамленьне пра неабходнасьць сплаціць на карысьць экс-кіраўніка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова штраф 1 мільён рублёў. Спадарыня Язерская абураецца — яна пералічыла гэтую суму яшчэ два гады таму і ў трохдзённы тэрмін.
Ігар Карней, Менск Cёньня стартуе спартовае мерапрыемства, якое сваім размахам саступае хіба толькі Алімпійскім гульням. 32 нацыянальныя каманды зьехаліся ў Нямеччыну, каб выявіць наймацнейшага ў гэтым, бадай, самым масавым і папулярным відзе спорту. Як высьветліў карэспандэнт "Свабоды", беларуская прысутнасьць у Нямеччыне будзе надзвычай сьціплай.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай беларускай прэсы 9 чэрвеня.
Радыё Свабода Гэта адна з самых першых незалежных бізнэс-асацыяцыяў у краіне. Чаго здолеў дамагчыся Саюз і наколькі ён сёньня ўплывовы?
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў першай палове дня судовыя выканаўцы пачалі апісваць маёмасьць Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у будынку на вуліцы Фрунзэ, 5. Як паведамляла Радыё Свабода, 2 сакавіка Гаспадарчы суд Менску задаволіў пазоў галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта — цяпер кіраўніцтва Саюзу мусіць пакінуць Дом літаратара й сплаціць 55 мільёнаў рублёў за арэнду.
Альгерд Невяроўскі, Менск 24 моладзевыя апазыцыйныя актывісты ў дзесяці гарадах працягваюць галадоўку пратэсту. Яны патрабуюць, каб улады спынілі крымінальны перасьлед іхных сяброў. Як беларускія ўлады павінны рэагаваць на галадоўку моладзі?
Радыё Свабода Літоўскі лётчык і ягоная пасажырка, якія 6 чэрвеня без дазволу заляцелі ў Беларусь на лёгкаматорным самалёце, дагэтуль знаходзяцца пад вартай у Лідзе. Літоўскія дыпляматы клапоцяцца пра тое, каб забясьпечыць іх цёплымі рэчамі.
Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай беларускай прэсы 8 чэрвеня.
Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве мужчына сталага веку ледзь ня скончыў жыцьцё самагубствам праз баявую гранату. Месцам для суіцыду ён абраў гаражны масіў у шчыльна заселеным раёне гораду. Прычынай сталіся канфлікты ў сям’і. Пра змрочны намер мужчыны ў Кастрычніцкі райаддзел Магілёва паведаміў ягоны сын.
Радыё Свабода У Магілёве затрымалі трох злодзеяў, якія ў ноч з 25 на 26 траўня скралі з каталіцкіх могілак бронзавы бюст воіна-“аўганца”, героя Савецкага Саюзу Андрэя Мельнікава. На іх заведзеная крымінальная справа.
Радыё Свабода, Пінск Роўна 10 гадоў таму ў Барсэлёне была прынятая Сусьветная дэклярацыя лінгвістычных правоў. У Беларусі, як даводзяць экспэрты, афіцыйная практыка вельмі часта парушае гэтую дэклярацыю. Спэцыялісты адзначаюць, што ў адукацыі, сродках масавай інфармацыі, у найноўшых тэхналёгіях й сувязі беларуская мова выціскаецца цалкам праз русыфікацыю. Пра новыя факты такіх парушэньняў паведамляе карэспандэнт "Свабоды" зь Пінску.
Радыё Свабода У чацьвер, 8 чэрвеня, у менскай студыі будзе размаўляць са слухачамі Радыё Свабода журналіст, палітоляг Аляксандар Фядута. Пытаньні можна дасылаць на кругласутачны аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52. А 8 чэрвеня ад 21.00 да 22.00 гэты ж самы нумар будзе працаваць у рэжыме наўпроставай сувязі з нашым чарговым госьцем.
Радыё Свабода Амэрыканскае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі Amnesty International ініцыявала акцыю міжнароднай падтрымкі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Ад 21 лютага Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка знаходзяцца пад арыштам. Іх вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле часткі другой артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу.
Радыё Свабода 10 гадоў таму ў Барсэлёне была прынятая Сусьветная дэклярацыя лінгвістычных правоў. У Беларусі, як даводзяць экспэрты, афіцыйная практыка вельмі часта парушае гэтую дэклярацыю. Спэцыялісты адзначаюць, што ў адукацыі, сродках масавай інфармацыі, у найноўшых тэхналёгіях ды сувязі беларуская мова выціскаецца цалкам.
Кастусь Бандарук, Прага Украінскі горад Астрог, які ў мінулым быў калыскаю вышэйшай адукацыі, можа стаць адукацыйным цэнтрам для сучасных беларусаў. Зыходзячы з гістарычнага значэньня Астроскай акадэміі, з ініцыятывай стварэньня Беларускага калегіюму ў Астрозе выступілі былы рэктар Украінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне, выкладчык унівэрсытэту “La Salle” ў Пэнсыльваніі Леанід Рудніцкі і ягоныя аднадумцы.
Паўло Зуб’юк, Кіеў
Радыё Свабода, Горадня Як вы ставіцеся да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў? Наколькі цярпіма іх успрымаюць вашыя калегі й знаёмыя? На гэтыя пытаньні адказвалі гарадзенскія мінакі.
Любоў Лунёва, Менск Ва Ўкраіне пачала дзейнічаць філія Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Севярын Квяткоўскі, Салігорск “Маладафронтаўцы”, а таксама тыя, хто ім спачувае, цягам дзевяці дзён пратэставалі супраць перасьледу іх арганізацыі – “Малады Фронт”, супраць утрыманьня пад вартай палітзьняволеных, а таксама высоўвалі лякальнае патрабаваньне: аднавіць на вучобе ў салігорскім ПТВ-72 свайго паплечніка Максіма Сяменчыка. Галадоўцы пайшлі насустрач просьбам сваіх бацькоў і грамадзкасьці ды пачынаюць прымаць ежу. Але дэкляруюць, што працягнуць барацьбу і падтрымку сваіх сяброў, якія надалей галадуюць у розных гарадох Беларусі.
Радыё Свабода Агляд публікацый недзяржаўных беларускіх СМІ 7 чэрвеня.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Апошнім часам, адна з галоўных тэмаў у Польшчы – страйкі мэдыкаў, якія патрабуюць падвышэньня заробкаў. Цікава, аднак, што некаторыя польскія лекары пратэстуюць таксама супраць доступу да працы ў Польшчы іхных калегаў зь Беларусі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія СМІ пішуць пра абвешчаныя зьмены ў правілах выезду беларусаў за мяжу, якія адна з газэтаў называе “біямэтрычным кантролем над апазыцыяй”, а таксама пра цяжкі стан прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які праводзіць у турме галадоўку.
Радыё Свабода Прадстаўнікі створанага ў 18 стагодзьдзі ў Беларусі руху любавіцкіх хасідаў абвясьцілі вайну сэксу ў інтэрнэце. Як паведамляе тэль-авіўскае выданьне "Yediot Ahronoth", свой першы рашучы ўдар гэтак званыя вэб-апосталы, альбо папросту хакеры, нанесьлі па ізраільскіх порнасайтах.
Сяргей Навумчык, Прага У Маскве адбываецца 59-ты Ўсясьветны газэтны кангрэс, у якім бяруць удзел сотні рэдактараў са шмат якіх краінаў сьвету. У панядзелак на кангрэсе выступіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. У ягонай прысутнасьці кіраўнік Усясьветнай газэтнай асацыяцыі Гэвін О’Рэллі скрытыкаваў Расею за наступ на свабоду слова. Удзельнікі кангрэсу выступілі з адмысловай заявай, у якой асудзілі наступ на свабоду слова ў Беларусі.
Радыё Свабода Усьлед за “Кодам да Вінчы” беларускія гледачы ня змогуць у блізкай будучыні ўбачыць і брытанскую фантастычную стужку “V значыць “Вэндэта”. Адна з вэрсіяў — палітычныя матывы: у фільме крытыкуецца аўтарытарны рэжым. Як да такіх забаронаў ставяцца гледачы? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Сёлета ў Беларусі – першы летні сэзон адпачынку, калі пуцёўкі ў санаторыі людзі мусяць набываць самастойна ды за поўны кошт. Паводле ўказаньняў прэзыдэнта, датаваньне сыстэмы аздараўленьня скарочана больш як напалову.
Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя справаздачы аб выніках аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Справаздача падрыхтаваная міжнароднай экалягічнай арганізацыяй “Грынпіс”. Гэта альтэрнатыўным погляд на праблему наступстваў аварыі. Нагадаем, перад 20-годзьдзем аварыі свой дакумэнт прадставілі грамадзкасьці Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя.
Паўло Зубюк, Кіеў Архіярэйская літургія на беларускай мове адбылася дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, якая на пачатку 1990-х гадоў абвясьціла незалежнасьць ад Расейскае Праваслаўнае Царквы. Украінскія сьвятары лічаць, што чарнігаўскія беларусы, а іх у горадзе жыве больш за 12 тысячаў, павінны мець права на набаженства на роднай мове.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы пачалася акцыя ў абарону “добрага імя” герояў вядомага польскага мультыплікацыйнага фільму “Болек і Лёлек” – палякі пратэстуюць супраць таго, што малюнак Болька з Лёлькам выкарыстоўваюць нямецкія геі для рэклямы сваёй акцыі.
Радыё Свабода, Менск Агляд недзяржаўных СМІ 6 чэрвеня
Радыё Свабода, Менск Міністэрства ўнутраных справаў рэкамэндуе грамадзянам Беларусі не афармляць штамп дазволу на выезд ва ўсе краіны сьвету больш як на два гады. Як паведамілі ў Дэпартамэнце грамадзянства й міграцыі згаданага ведамства, ад 31 сьнежня 2007 году дазвольныя запісы плянуецца скасаваць. Падобнага рашэньня Канстытуцыйны суд Беларусі дамагаецца ад 2002 году.
Радыё Свабода Сёньня ў Горадні не адбылося судовае паседжаньне ў крымінальнай справе прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Судзьдзя Мікалай Рачынскі зачытаў даведку ад турэмнага мэдыка, у якой гаварылася, што падсудны Аўтуховіч ня можа браць удзелу ў працэсе з увагі на стан здароўя, і ён будзе шпіталізаваны. Самога Аўтуховіча ў суд не прывозілі. Сёньня ў краіне пачынаецца рух у падтрымку падсуднага прадпрымальніка, які абвясьціў галадоўку за кратамі.
Міхал Стэльмак, Менск У Жлобіне сёньня на дзьве базавыя велічыні (62 тысячы рублёў) аштрафавалі актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Эдварда Зелянкова. Такое рашэньне вынесла адміністрацыйная камісія мясцовага райвыканкаму.
Радыё Свабода Якія з экалягічных праблемаў найбольш вострыя для Беларусі? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску наша карэспандэнтка.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава. Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў з Польшчы і іншых краінаў Эўрапейскага зьвязу заяўляюць, што беларускія ўлады робяць усё магчымае, каб заблякаваць дапамогу для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.
Радыё Свабода Моладзевая актывістка Крысьціна Шацікава патрабуе ад Менгарвыканкаму вярнуць яе рэчы, якія зьніклі пасьля гвалтоўнага разгону 24 сакавіка намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Яна напісала заяву ў Галоўнае ўпраўленьне Мінгарвыканкаму, патрабуючы вяртаньня рэчаў, якія ёй не далі забраць з сабой у часе затрыманьня.
Радыё Свабода, Горадня У Горадні шосты раз адбыўся Усебеларускі фэст нацыянальных культураў. Паводле ўладаў, на яго прыехалі 25 суполак. З 2 да 4 чэрвеня удзельнікі фэсту сьпявалі, танчылі, а гарадзенцы мелі магчымасьць пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні розных народаў. На сьвяце пабываў карэспандэнт "Свабоды".
Загрузіць яшчэ