Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як людзі ставяцца да забароны ў Беларусі некаторых заходніх фільмаў?


Радыё Свабода Усьлед за “Кодам да Вінчы” беларускія гледачы ня змогуць у блізкай будучыні ўбачыць і брытанскую фантастычную стужку “V значыць “Вэндэта”. Адна з вэрсіяў — палітычныя матывы: у фільме крытыкуецца аўтарытарны рэжым. Як да такіх забаронаў ставяцца гледачы? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Як вы ставіцеся да таго, што беларускія ўлады забараняюць паказ некаторых папулярных на Захадзе фільмаў?”

(Хлопец: ) “Я лічу, што гэтага ўладам рабіць ня трэба. Любы фільм патрэбны гледачу. І глядач павінен вырашаць, а не дзяржава за яго”.

(Хлопец: ) “Нашыя ўлады шмат чаго забараняюць. “Код да Вінчы” абвінавачвалі ў абразе рэлігійных пачуцьцяў. Але павінен вырашаць сам глядач. Фільм — усяго толькі рэжысэрская прыдумка, і нельга да яго ставіцца так крытычна”.

(Спадар: ) “Я лічу, што некаторыя фільмы, як “Код да Вінчы”, трэба абмяжоўваць. Калі верніку паказваюць нешта зусім адваротнае ягонай веры, то гэта кепска”.

(Спадар: ) “Катэгарычна кепска. Мне не падабаецца любое парушэньне свабоды”.

(Спадарыня: ) “Неадназначна. Трэба глядзець і разьбірацца ў мастацкім узроўні гэтых карцінаў. Ня ўсё, што ідзе з Захаду высокага ўзроўню”.

(Хлопец: ) “Кепска стаўлюся. Мы павінны далучацца да ўсясьветнай культуры. Мы ж усё роўна паглядзім гэтыя фільмы. Я, напрыклад, “Код да Вінчы” ўжо паглядзеў. Забараняй, не забараняй — чалавек знойдзе спосаб паглядзець. Гэта толькі паказвае, якія слабыя нашыя ўлады, і як яны настройваюць супраць сябе людзей”.

(Спадар: ) “Калі шмат сцэнаў гвалту — трэба забараняць. На дзяцей дрэнна ўплывае. Ведаю па сваіх”.

(Дзяўчына: ) “Чалавек сам павінен выбіраць, якія фільмы яму глядзець”.

(Спадар: ) “Мне гэта вельмі не падабаецца. Павінна быць свабода выбару ў кожнага гледача”.

(Спадар: ) “Павінна быць свабода слова. Што хачу, тое гляджу”.

Гл.таксама • “Вэндэта” ў Беларусі адтэрміноўваецца
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG