Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы

ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы


Клайпедзкі порт
Клайпедзкі порт

Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас не выключае, што ЗША могуць аказаць ціск на Вільню з мэтай аднаўленьня экспарту ўгнаеньняў праз Клайпедзкі порт.

Ягоныя словы цытуе DW.

«Па-першае, нам трэба глыбей разабрацца, хто насамрэч зацікаўлены ў гэтым, паколькі, мяркуючы па ўсім, пасьля ўвядзеньня дадатковага мыта на Канаду ЗША таксама шукаюць больш танныя крыніцы ўгнаеньняў. Я не выключаю магчымасьці, што ў найбліжэйшай будучыні нашы стратэгічныя партнэры могуць папрасіць нас перагледзець гэтыя санкцыі», — паведаміў літоўскі прэмʼер.

Пры гэтым Палуцкас запэўніў, што пытаньне зьмякчэньня санкцый у дачыненьні да Беларусі ўрадам не разглядаецца.

У апублікаваным 7 сакавіка дакладзе спэцслужбаў Літвы, сярод іншага, адзначаецца, што беларускія дзяржаўныя структуры спрабуюць аднавіць экспарт калійных угнаеньняў праз Клайпедзкі марскі порт. У дакумэнце гаворыцца, што прадстаўнікі беларускіх органаў улады лабіруюць зьмяненьне пазыцыі Літвы і ЭЗ адносна санкцый, а кампанія «Беларуськалій» імкнецца захаваць бізнэс-сувязі ў Літве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG