Дата дня
8 сакавіка 1928 году ў Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, прэзыдэнт Рады БНР у 1919–1928 гадох.
Таксама ў гэты дзень
1910 — рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным жаночым днём.
1911 — першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.
1940 — у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.
1944 — у СССР пачалася масавая дэпартацыя балкарцаў.
1950 — СССР абвясьціў, што мае атамную бомбу.
1965 — у Паўднёвым Віетнаме высадзіліся першыя наземныя войскі ЗША.
У гэты дзень нарадзіліся
1892 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны ў 1937 годзе).
1910 — Пятро Конюх, сьпявак, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Канадзе.
1914 — Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, адзін з «бацькоў» савецкіх атамнай і вадароднай бомбаў, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, ураджэнец Менску.
1917 — Сяргей Селіханаў, скульптар.
1930 — Яраслаў Пархута, пісьменьнік і краязнавец.
1931 — Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледчык культуры Адраджэньня і Рэфармацыі.
1941 — Жана Дапкюнас, літаратуразнаўца і музэйніца.
1948 — Алесь Клышка, пісьменьнік.
1954 — Андрэй Саньнікаў, палітык, дыплямат, грамадзкі дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.
1962 — Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч.
1977 — Тацяна Караткевіч, палітык, лідэрка руху «Гавары праўду», кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах 2015 году.
У памяці
1814 — Юзаф Несялоўскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ваявода, у паўстаньні 1794 году старшыня Найвышэйшай літоўскай рады.
1844 — Жан Батыст Жуль Бэрнадот, францускі маршал, які стаў каралём Швэцыі і Нарвэгіі пад імем Карл XIV Юхан.
1917 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.
1918 — Тадэвуш Корзан, гісторык і мэмуарыст.
1992 — Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.
2004 — Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.
2005 — Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, забіты.