Гэтая астранамічная зьява адбываецца, калі поўня супадае з праходжаньнем Месяца праз найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты, што дазваляе разглядзець спадарожнік нашай плянэты бліжэй і зрабіць прыгожыя фатаздымкі.
У Нэпале замежнікам забароняць самастойныя узыходжаньні на Эвэрэст і іншыя вяршыні. Пра гэта афіцыйна абвешчана ў Катманду.
Акадэмія навук Беларусі разглядае магчымасьць выкарыстаньня для майнінгу крыптавалют электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС у Астраўцы.
Міністэрства прыроды Расеі зацьвердзіла новую рэдакцыю Чырвонай кнігі, якая зьмяшчае сьпісы рэдкіх і зьнікаючых відаў жывёл, завяршыўшы, такім чынам, Год экалёгіі і Год асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Расеі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
Каля двухсот жыхароў вёскі Якімава Слабада Сьветлагорскага раёну ў другой палове дня 25 сьнежня выйшлі ў цэнтар паселішча пратэставаць супраць смуроду, які разносіць па навакольлі завод сульфатнай беленай цэлюлёзы, пабудаваны нядаўна на базе мясцовага цэлюлёзна-кардоннага камбінату.
Жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседзтва з цэлюлёзным камбінатам. 25 сьнежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і запатрабавалі вырашыць праблему са «сьмярдзючым заводам».
У панядзелак 18 сьнежня сыноптыкі абяцаюць да 5 градусаў марозу, у канцы тыдня — да −7.
Астраномы выявілі ў сыстэме зоркі Kepler-90 восьмую плянэту. Цяпер Сонечная сыстэма не адзіная, дзе ёсьць восем плянэтаў. Адкрыцьцё было зроблена з дапамогай тэхналёгіі машыннага навучаньня, якую распрацавала Google.
Дарадца генэральнага дырэктара заводу «Маяк» у Чалябінскай вобласьці Юры Макроў 13 сьнежня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў інтэрнэце, што завод рэгулярна апрацоўвае рутэній-106.
У францускай сталіцы 12 сьнежня дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў зьбіраюцца на аднадзённы саміт па абароне Зямлі ад глябальнага пацяпленьня.
Ужо дзесяць год валянтэры змагаюцца за тое, каб балтыйскі ласось прыходзіў на нераст у Беларусь. Сёлета ўпершыню ў краіне кумжу зь сямейства ласасёвых паспрабавалі размножыць штучным апладненьнем.
Фонд Усходнеэўрапейскага партнэрства ў сфэры энэргаэфэктыўнасьці і экалёгіі выдзеліў грант у 2 мільёны эўра на будоўлю рэгіянальнага палігону бытавых адкідаў у Менскай вобласьці. На дадатак ЭБРР выдзяляе крэдыт 5 мільёнаў.
Выкід рутэнію-106 у атмасфэру мог адбыцца ад спадарожніка, які згарэў у ёй. Гэтую вэрсію лічыць прыярытэтнай расейская міжведамасная камісія, якая высьвятляе акалічнасьці выкіду рутэнію-106 на Паўднёвым Урале, паведамляе ТАСС.
Жыхары прыгарадных магілёўскіх вёсак Вейна і Навасёлкі патрабуюць спыніць высяканьне лесапаласы, якая аддзяляе паселішчы ад хімічных вытворчасьцяў. Вяскоўцы лічаць, што працы вядуцца незаконна. Ім адказваюць: пад пілу пайшлі дрэвы з жукамі-шкоднікамі. І абяцаюць, што дзялянкі, дзе павысякалі сасонкі, засадзяць ліставым лесам.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў у пэрспэктыве прыцягнуць беларускіх спэцыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
На «Амкадоры» лічаць беспадстаўнымі патрабаваньні жыхароў Калодзішчаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва заводу спэцыяльных машын.
На другім энэргаблёку Беларускай АЭС усталявалі корпус рэактару.
На высьпе Балі прыйшоў у актыўнасьць вулькан Агунг.
Карпарацыя Google пахвалілася тым, што цяпер мае звыш 3 ГВт энэргіі з узнаўляльных крыніцаў — дастаткова, каб на 100% забясьпечыць працу сваіх прадуктаў.