Таксама пад ліквідацыю рызыкуе трапіць аб’яднаньне раварыстаў «ВелоГродно».
У Беларусі штодня выносяцца прысуды ў справах, якія праваабаронцы аднесьлі да палітычна матываваных.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода назірае за судовымі працэсамі.
Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня ў Савецкім раённым судзе Менску.
У Беларусі працягваюць выносіць выракі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Свабода адсочвае судовыя працэсы.
Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі ў Савецкім раённым судзе Менску.
Віцебскага краязнаўцу Віктара Барысенкава асудзілі на 7 сутак за фота часоў другой сусьветнай вайны.
Цяпер адзін дзень знаходжаньня ў СІЗА залічваецца за 1,5 дня ў калёніі.
Кіраўніца госьпісу Вольга Вялічка вымушана зьехала за мяжу, а беларускія ўлады дадалі яе ў розшук па лініі Інтэрполу. Госьпіс сьпярша выгналі з ранейшага памяшканьня, а цяпер намагаюцца закрыць.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе пра ўмовы іх утрыманьня ў калёніях і патрабаваньні судовых выплатаў. Большасьць апытаных кажа, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
У сакавіку Андрэя Пятроўскага звольнілі са школы за тое, што расказваў вучням пра бел-чырвона-белы сьцяг. А цяпер яго будуць судзіць.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 13 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю Zerkalo.io, Tut.by і яго сацыяльных сетак экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі.
У Беларусі працягваюць выносіць выракі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў. Свабода адсочвае судовыя працэсы.
Прысуд палітвязьню Сьцяпану Латыпаву абвесьцяць 16 жніўня.
Пазоў з патрабаваньнем у прымусовым парадку спыніць дзейнасьць таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гродна Лайф Медыя» падала пракуратура Горадзенскай вобласьці.
12 жніўня ў Ленінскім судзе Берасьця агучылі прысуд 3-й групе абвінавачаных ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасьля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі).
Сярод 12 чарговых фігурантаў справы тэлевядоўца тэлеканалу «Беларусь-4», які ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца пад вартай, і пэнсіянэр.
З 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА суд разглядае справу ў закрытым рэжыме.
11 жніўня ў судзе над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым прайшлі спрэчкі бакоў.
Сілавікі пільна сачылі за людзьмі паблізу станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску, дзе год таму забілі Аляксандра Тарайкоўскага. За кветкі адразу затрымлівалі. 11 жніўня прайшлі суды.
У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед удзельнікаў жнівеньскіх і восеньскіх пратэстаў у розных гарадах краіны.
У Беларусі штодня выносяць адміністрацыйныя прысуды за ўдзел у маршах пратэсту, налепкі і іншую сымболіку ў нацыянальных бела-чырвоных колерах. Свабода сочыць за падзеямі.
Паўтара месяца працягваецца ў закрытым рэжыме разгляд «справы Ціханоўскага» ў гомельскім СІЗА. Адвакаты пад падпіскай аб невыдаваньні. Што робіцца за зачыненымі дзьвярамі суду, невядома. Свабода сабрала інфармацыю пра судзьдзю, якому даверылі разглядаць рэзанансную справу.
Суд Маладачанскага раёну 11 жніўня прысудзіў вядомаму чэмпіёну ў адзінаборствах 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
У жанчыны засталося дзіця на грудным гадаваньні.
У судзе Маладачанскага раёну 10 жніўня праходзяць спрэчкі бакоў у справе спартоўца Аляксея Кудзіна.
Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў пра ліквідацыю грамадзкага абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва», паведаміў яго старшыня Анатоль Шумчанка ў сацсетках.
У арганізацыі даведаліся пра пазоў аб ліквідацыі ў канцы ліпеня, калі самі затэлефанавалі ў прымальню Вярхоўнага суду. Улады вырашылі ніяк не папярэджваць ПЭН-цэнтар пра пазоў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 13 жніўня працягне разгляд пазову МУС Беларусі аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі парталу Tut.by і яго сацыяльных сетак экстрэмісцкімі матэрыяламі. МУС дапоўніла пазоў, плянуючы прызнаць экстрэмісцкім і Zerkalo.io.
У Беларусі і праз год пасьля актыўных пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі не спыняецца вынясеньне жорсткіх прысудаў у крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.
У Аўстрыі суд гораду Корнайбург прызнаў вінаватым 48-гадовага ўраджэнца Чачні Саралі Ахатаева ў забойстве блогера Маміхана Ўмарава і асудзіў яго на пажыцьцёвае зьняволеньне.
У суботу стала вядома пра чарговыя арышты і прысуды актывістам.
З 24 чэрвеня ў Гомлі разглядаюць крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Ігара Лосіка, Міколы Статкевіча, Дзьмітрыя Папова і Ўладзімера Цыгановіча. Іх судзяць у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА.
Раней Сьвятлана Чапурка ўжо адседзела месяц арышту.
У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.
У рамках гэтай крымінальнай справы асудзілі ўжо 30 чалавек.
У судзе Ленінскага раёну Менску вынесьлі прысуд старшыні Абʼядананай грамадзянскай партыі і сябру Каардынацыйнай рады Мікалаю Казлову. Судзьдзя Тацяна Шоцік прызнала яго вінаватым у выдаваньні дадзеных папярэдняга сьледзтва (арт. 407 КК) і асудзіла на тры месяцы арышту.
У судзе Ленінскага раёну Менску працягваецца закрыты суд над лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), сябрам Каардынацыйнай рады Мікалаем Казловым.
Палітвязьня хутка схапілі сілавікі, а ў судзе абвясьцілі перапынак.
5 жніўня ў раённым судзе Маладэчна пачаўся паўторны працэс у адносінах да байца-кікбаксэра Аляксея Кудзіна. Зь першага суду ён уцёк.
Судзілі Новікава ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску.
У судзе Менскага раёну прадоўжылася пасяджэньне ў справе чальцоў штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, сябраў Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і адваката Максіма Знака.
Працэс пачынаецца ў раённым судзе Маладэчна 5 жніўня. Зь першага суду Аляксей Кудзін уцёк.
«Год таму я шмат працаваў дзеля дабра і на падставе закону. Таму ў мяне чыстае сумленьне наконт вартасьці маіх дзеяньняў».
4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд сёмай групе абвінавачаных ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.
У дзень пачатку суду над Марыяй Калесьнікавай расейскі тэлеканал «Дождь» апублікаваў інтэрвію, якое яна дала з-за кратаў.
Працэс над Сьцяпанам Латыпавым, які працягваецца ў судзе Савецкага раёну Менску, зноў перапынены. Гэтым разам — праз стан абаронцы.
Загрузіць яшчэ