На здымку вызваленага Віцебску, як ён апублікаваў, савецкія салдаты ў 1944 годзе разглядаюць трафэйны нацыстоўскі сьцяг са свастыкай. Краязнаўцу абвінавацілі ў «прапагандзе нацыстоўскай сымболікі».
«Той факт, што гэта сапраўднае архіўнае фота, якое знаходзіцца ў вольным доступе на дзясятках сайтаў, зьнятае фатографам-камуністам, і прапагандуе наогул подзьвіг савецкіх салдат, якія захапілі як трафэй сьцяг ворага, суд прыняў да ведама. Але прысуд абвясьцілі, нібы я мацёры нэанацыст — 7 сутак адміністратыўнага арышту», — напісаў Віктар Барысенкаў у Фэйсбуку.
- Віктар Барысенкаў – фотааматар і краязнаўца, з маладосьці вывучае гісторыю роднага гораду, аўтар шматлікіх выставаў і экспазыцыяў, прысьвечаных Віцебску.
- У траўні 2021 Аляксандар Лукашэнка падпісаў законы аб недапушчэньні рэабілітацыі нацызму і зьмены да законаў у пытаньнях процідзеяньня экстрэмізму. Закон прадугледжвае адказнасьць «за захоўваньне і набыцьцё з мэтай распаўсюджваньня нацысцкай сымболікі».