Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 17 жніўня: у будынку ДАІ схапілі шахтара, а затрыманых падчас суду над Калесьнікавай арыштавалі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода назірае за судовымі працэсамі.

Сілавікі затрымалі «пратэставага» шахтара

У Салігорску затрымалі працаўніка чацьвёртага рудаўпраўленьня прадпрыемства «Беларуськалій» Алега Кудзёлку. Летась у верасьні той адмовіўся падымацца на паверхню на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Шахтара схапілі ў будынку Дзяржаўтаінспэкцыі Салігорску, куды ён прыехаў абмяняць пасьведчаньне на кіраваньне аўтамабілем.

Згодна з інфармацыяй сваякоў, затрыманьне магло быць зьвязанае з пачатай раней адміністрацыйнай справай. Пры гэтым міліцыянты не называюць канкрэтнай прычыны, якая паслужыла падставай да такіх дзеяньняў.

Арышты за падтрымку Знака і Калесьнікавай

Выкладчыцу МДЛУ Валерыю Крамянеўскую затрымалі ў пятніцу, 13 жніўня, каля суду, дзе праходзяць пасяджэньні ў справе Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака. Яе асудзілі на 14 сутак, паведамляе тг-канал «Студэнцкая думка».

18-гадовую Аляксандру Мішчанку, якую затрымалі разам з Валерыяй Крамянеўскай, асудзілі на 30 сутак арышту. Абедзьвюх цяпер утрымліваюць на Акрэсьціна.

У Гомлі зноў затрымалі Ільлю Міронава

У Гомлі зноў затрымалі валянтэра Ільлю Міронава. Ён пасьпеў паведаміць маці, што сёньня ў яго будзе суд. Прычына затрыманьня на гэты час дакладна невядомая.

Ільля Міронаў, архіўнае фота
Ільля Міронаў, архіўнае фота

Ільля Міронаў застаецца падазраваным у крымінальнай справе за «акт тэрарызму». У ліпені ў яго быў ператрус, пасьля якога ён 8 дзён правёў у ІЧУ.

Гамяльчук вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязьням і занёс сотні кіляграмаў перадач у ІЧУ і СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG