Расея больш ня можа і не павінна ў адзіночку несьці цяжар падтрымкі ўкраінскай эканомікі, падкрэсьліў міністар.
З дня на дзень мае нарадзіцца дзіця ў сям’і Валянціны і Ўладзя Яроменкаў. Будучы бацька хаваецца. Будучая маці ня ведае, да чаго рыхтавацца – да родаў ці арышту мужа.
Пуцін вядзе ва Ўкраіне гібрыдную вайну, кажа генэрал-маёр у адстаўцы Франк ван Капэн, член верхняй палаты парлямэнту Нідэрляндаў.
Пасьля таго, як здымуцца льготы, амэрыканскі імпарт тавараў з Расеі ў ЗША будзе абкладацца звычайнымі, а не прэфэрэнцыйнай стаўкамі пошлін.
Што перамаглі ў 1995 годзе людзі, якія прагаласавалі за вяртаньне савецкіх правілаў і сымбаляў?
Нацыянальны банк Беларусі ад сёньняшняга дня спэцыяльнай пастановай абмежаваў працэнтныя стаўкі для юрыдычных асобаў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Міжнародны валютны фонд пералічыў Украіне першы транш крэдыту ў аб’ёме 3 мільярды 190 мільёнаў даляраў.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Тое, пра што марылі беларускія нацыяналісты, адбылося – улады краіны «забараняюць» георгіеўскую стужку.
Сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі мы папрасілі пракамэнтаваць палітоляга, рэдактарку парталу «Царква» Натальлю Васілевіч. Зь ёй гутарыў Юры Дракахруст.
Да калінінградзкіх гарадзенцы ставяцца з адлегласьці даволі нэўтральна, часам з пэўнай зайздрасьцю, а бывае – ня любяць.
Менск нарэшце павярнуўся тварам да Шэнгену. У траўні адбудуцца перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам.
3 траўня на судовым працэсе па крымінальнай справе Ўладзімера Волкава, які займаў пасаду намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім», дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць абвінавачанаму пакараньне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама заявіў пазоў аб спагнаньні з Волкава 18 тысяч даляраў.
За першы квартал 2014 году цэны на харчы вырасьлі на 6,2%. У параўнаньні з сакавіком 2013-га — на 13,3%.
У Варшаве сёньня адбылася сустрэча міністраў энэргетыкі Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве Эўрапейскай камісіі, прысьвечаная пастаўкам расійскага газу на ўкраінскі рынак і транзыце гэтага паліва ў Заходнюю Эўропу.
Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што Расея і Казахстан ня хочуць ісьці на поўную лібэралізацыю рынку аўтаперавозак у ствараным Эўразійскім эканамічным саюзе.
Сэнатары-рэспубліканцы прапануюць увесьці санкцыі супраць расейскіх «Сбербанка » і «Газпрома».
У Вашынгтоне Выканаўчая рада Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) ухваліла двухгадовую праграму стэнд-бай для Украіны. Аб’ём праграмы складае 17 мільярдаў даляраў, зь якіх 3,19 мільярда будзе выдзелена неадкладна.
Украіна, Расея і Эўразьвяз сядуць за стол перамоваў па газавым пытаньні. Трохбаковая сустрэча адбудзецца 2 траўня ў Варшаве.
Ад сёньня розьнічныя тарыфы на газ для ўкраінцаў вырастуць на 40%. Такое рашэньне ўраду з улікам патрабаваньняў МВФ адносна прывядзеньня газавых коштаў да эканамічна абгрунтаванага ўзроўню.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Міжнародны Валютны Фонд мяркуе, што эканоміка Расеі ўвайшла ў рэцэсію праз масіўны адток капіталу з краіны ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне.
Каго корміць Расея? Туманы. За што даюць 300 даляраў пэнсіі? Разбойнік на дарозе. Пра гэта, а яшчэ пра глыток вады ў сьпякоту – у новых Званочках.
У Данецкай вобласьці пад кантролем сэпаратыстаў – некалькі будынкаў адміністрацыі, мэрыяў, аддзелаў міліцыі і СБУ.
Пагроза не падпісаць пагадненьне аб фармаваньні ЭЭС была моцным рычагом ціску на Маскву. Цяпер, калі пытаньне мыта вынесена за дужкі працэсу ўтварэньня ЭЭС, такі рычаг ціску на Маскву зьнікае.
Адмена бязмытнага гандлю нафтай у Эўразійскім эканамічным саюзе адкладаецца да 2025 году. Меркаваньні беларускіх экспэртаў пра такое разьвіцьцё падзеяў.
Эканаміст Сяргей Чалы падсумаваў вынікі ўчарашніх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімера Пуціна і Нурсултана Назарбаева ў Менску, у часе якіх была прызначаная дата падпісаньня дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе — 29 траўня.
Па выніках учарашніх перамоваў у Менску, якія зацягнуліся да позьняй ночы, бакі дамовіліся аб падпісаньні дамовы аб Эўразійскім эканамічным саюзе праз месяц.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ці ўдасца кіраўнікам Беларусі, Казахстану і Расеі прыйсьці да згоды наконт Эўразійскага эканамічнага саюзу? Абмяркоўваюць Аляксандар Класкоўскі, Паўлюк Быкоўскі і Віталь Цыганкоў.
Актывісты руху «Кіргізстан супраць Мытнага саюзу» на сваёй старонцы ў сацсетках актыўна заклікаюць грамадзян супрацьстаяць уступленьню краіны ў Мытны саюз.
Пі, і радуйся, хутка прыйдзе вялікі брат, і разам зь ім ты пойдзеш да новай Перамогі.
Славаччына і Ўкраіна падпісалі пагадненьне, што дазваляе Эўразьвязу накіраваць абмежаваную колькасьць газу ва Ўкраіну.
Ці зьяўляецца непазьбежным поўнамаштабнае расейскае вайсковае ўварваньне ва Ўкраіну? Абмяркоўваюць Аляксандар Фядута, Юры Сьвірко, Віктар Дзятліковіч і Юры Дракахруст.
Пра пэрспэктывы Эўразійскага саюзу напярэдадні саміту Мытнага саюзу ў Менску піша расейскае выданьне gazeta.ru.
Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Гофман прагназуе, што крызіс ва ўкраінскай эканоміцы адаб’ецца на Беларусі.
Наступіла аднойчы шарая гадзіна, і не сканчалася і дзень, і месяц, і паўгода, і тады пайшла ўнучка да бабкі і кажа...
«Я даўно прыйшоў да перакананьня, што не было ніякай перамогі над фашызмам. Проста два супернікі, два фашысты сутыкнулі лбамі два народы».
Аляксандра Фядуту нельга лічыць тварам выбарчай кампаніі Лукашэнкі — на тэлеэкране ён зьяўляўся не часьцей за іншых асноўных членаў каманды.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Расейскай Фэдэрацыі па абавязацельствах у замежнай валюце да «BBB-».
Беларуская ўлада плянуе разгрузіць айчынныя прамысловыя склады з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў: на кожны від імпартнага тавару іх абавяжуць мець у продажы беларускі аналяг. Як паставіліся да такой ініцыятывы гомельскія прадпрымальнікі? Ці згодныя яны прадаваць беларускія «неліквіды» лёгкай прамысловасьці?
Урад Нямеччыны прыпыніў экспарт у Расею прадукцыі вайсковага прызначэньня, патлумачыўшы рашэньне палітычнай сытуацыяй ва Ўкраіне.
«Газпром» выставіў «Нафтагазу Украіны» штраф за нявыбарку газу паводле ўмовы «бяры або плаці» ў 2013 годзе ў памеры 388 мільярдаў рублёў (11 мільярдаў даляраў).
На пяці шахтах прадпрыемства «Краснадонвугаль» у Луганскай вобласьці, якое належыць горна-мэталюргічнаму бізнэсу «Метінвэст» кампаніі СКМ Рыната Ахметава, пачаўся страйк з патрабаваньнем павысіць заробкі.
Загрузіць яшчэ