Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўводзіць для Украіны рэжым перадаплаты за газ, — міністар Новак


Расея больш ня можа і не павінна ў адзіночку несьці цяжар падтрымкі ўкраінскай эканомікі, падкрэсьліў міністар.


Расея ўводзіць для Ўкраіны рэжым перадаплаты за газ. Пра гэта паведаміў расейскі міністар энэргетыкі Аляксандар Новак.

Ён спаслаўся на кантракт на пастаўку газу ад 2009 году паміж ААТ «Газпром» і НАК «Нафтагаз Украіны». Згодна зь ім невыкананьне абавязаньняў цягне за сабой аўтаматычны пераход з 1 чэрвеня 2014 году да паставак газу ва Ўкраіну ў рэжыме перадаплаты, адзначыў міністар.

«Газпром» да 16 траўня 2014 году выставіць папярэдні рахунак за пастаўкі газу кампаніі «Нафтагаз Украіны» ў чэрвені. Фактычныя пастаўкі будуць у аб’ёмах, якія адпавядаюць суме аплаты, унесенай украінскім бокам да 31 траўня.

«Расейскі падыход да пытаньня аб падтрымцы ўкраінскай эканомікі выкладзены ў лісьце прэзыдэнта Расеі Пуціна і палягае ў тым, што Расея больш ня можа і не павінна ў адзіночку несьці цяжар падтрымкі ўкраінскай эканомікі, даючы ёй зьніжкі на газ і даруючы даўгі, фактычна аплачваючы сваімі субсыдыямі дэфіцыт у гандлі Ўкраіны і краін — сябраў ЭЗ», — цытуе ИТАР-ТАСС Новака.

Раней Новак заявіў, што перавод паставак газу для Ўкраіны на аванс — не абмежаваньне, а ўмова кантракту.

Раней Новак заявіў, што перавод паставак газу для Ўкраіны на аванс — не абмежаваньне, а ўмова кантракту.

Міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны Юрый Продан заявіў, што Ўкраіна не прызнае доўг за прыродны газ у памеры 3,5 млрд даляраў, які прад’яўляе расейскі «Газпром» «Нафтагазу Ўкраіны».

На наступным тыдні ў Брусэлі зьбярэцца трохбаковая рабочая група для па выпрацоўцы прапаноў для вырашэньня газавых пытаньняў ЭЗ, Украіны і Расеі, перадае УНІАН.

Камэнтуючы заяву расейскага боку аб магчымым пераводзе НАК «Нафтагаз Украіны» на авансавыя плацяжы за чэрвеньскія пастаўкі газу, міністар сказаў: «Мы не можам зрабіць перадаплату па 485 даляраў за тысячу кубамэтраў».

«Газпром» з красавіка адмяніў усе ільготы на пастаўку газу Ўкраіне. У выніку гэтага цана на расейскі газ павялічылася да 480 даляраў за тысячу кубамэтраў з 268,5 даляраў у першым квартале гэтага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG