Цяпер максымальны працэнт пры крэдытаваньні прадпрыемстваў ды іншых юрыдычных асобаў у беларускіх рублях не павінен перавышаць сярэдняй працэнтнай стаўкі па новых крэдытах у беларускіх рублях за апошні месяц.
«Такое рашэньне дазваляе зрабіць крэдыты для рэальнага сэктару эканомікі больш даступнымі, — тлумачыць былы старшыня праўленьня галоўнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. — Наша эканоміка працуе дрэнна. Выправіць становішча можна двума шляхамі: пераводзіць яе на рынкавыя рэйкі, разьвіваць малы і сярэдні бізнэс, канкурэнцыю — альбо праз адміністратыўныя захады: пастановы, рашэньні, дырэктывы.
Гэтае рашэньне — чыста адміністратыўнае. Але ў ім няма нічога дрэннага, таму што цяпер у нас крэдыты зашкальваюць. Каб атрымаць грошы, прадпрыемству трэба пагаджацца на велізарныя стаўкі — ад 40% да 50% ад сумы крэдытаваньня. Я сам, як кажуць банкір. Але такія паборы — гэта ўжо занадта. Сытуацыя вельмі нагадвае 17 і 18 стагодзьдзі, калі так званыя ліхвяры дзерлі тры шкуры са сваіх кліентаў.
Ужо даўно патрэбна было б адмовіцца ад крэдытаваньня неэфэктыўных праектаў. А ў нас улады загадваюць крэдытаваць амаль усё. Банкі разумеюць, што некаторыя кліенты ўзятых грошай ня вернуць, і падвышаюць стаўкі. А гэта вельмі дрэнна для эканомікі. І тая рэцэсія, якую мы зараз назіраем, ускосна зьвязаная зь непамернымі крэдытнымі стаўкамі.
А іх трэба зьніжаць. Для нармальнай эканомікі ёсьць такі арыенцір — стаўка крэдыту не павінна нашмат перавышаць працэнт інфляцыі. Нацбанк мяркуе, што інфляцыя будзе працэнтаў пад 20. То бок стаўка павінна быць у раёне 25%. А цяпер яна ўдвая вышэйшая.
Працэнтную палітыку трэба мяняць. Вядома, значна лепей было б рабіць усё рынкавымі сродкамі. Але нашы ўлады на гэта не ідуць».