Сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі мы папрасілі пракамэнтаваць палітоляга, рэдактарку парталу «Царква» Натальлю Васілевіч. Зь ёй гутарыў Юры Дракахруст.
Васілевіч: Лукашэнка заўсёды, сустракаючыся з герархамі праваслаўнай царквы і на мерапрыемствах, зьвязаных з царкоўнымі сьвятамі, падкрэсьлівае, што ў Беларусі склаліся асаблівыя адносіны паміж дзяржавай і царквой, што дзяржава ўсё робіць для царквы, а царква падтрымлівае дзяржаву. Гэта такая агульная рыторыка. Яе адсутнасьць выклікае занепакоенасьць: значыць, Лукашэнку нешта не падабаецца, калі ён ня хваліць праваслаўную царкву.
Сэнс гэтай рыторыкі – дзяржава бачыць у царкве адну з крыніцаў сваёй падтрымкі. Часьцей за ўсё за гэтымі словамі ўдзячнасьці хаваецца тое, што крокаў насустрач царкоўным патрабаваньням ня будзе. Царква чакае ад дзяржавы і забароны абортаў, і будаўніцтва новых храмаў, і вырашэньня пытаньня багаслоўскай адукацыі, і рэлігійнага навучаньня ў школе. Гэта ўзаемазьвязаныя рэчы – чым больш гаворыцца прыемных словаў, тым менш канкрэтыкі.
Дракахруст: Вы кажаце, што гэта паўтарэньне таго, што гаварылася раней. Але наколькі гэтыя заявы – гэта адказ на падзеі ва Ўкраіне, но новую палітыку Расеі, на ідэалягічны выклік «рускага сьвету»?
Васілевіч: Лукашэнка не разглядае царкву як інстытуту, які можа рэальна ўплываць на палітычныя працэсы ў Беларусі. Нават у адрозьненьне ад Украіны, дзе роля праваслаўнай царквы больш значная. Я ня думаю, што Лукашэнка разглядае царкву як суб'ект, які будзе рэальна ўплываць на хаду магчымых палітычных крызісаў. Але трэба забясьпечыць, каб яна не была супраць.
Дракахруст: Але ў сёньняшніх заявах Лукашэнка «мерыўся рэйтынгам» з царквой. Прычым, ён казаў, што ягоны рэйтынг даверу вышэй за рэйтынг царквы, але паводле апытаньняў незалежных цэнтраў праваслаўнай царкве давяраюць больш, чым прэзыдэнту. Вы лічыце, што гэтае рэйтынгавае «дужаньне» выпадковае?
Васілевіч: Я думаю, што Лукашэнка ўпэўнены, што ягоны рэйтынг у Беларусі самы высокі. Паводле яго ніхто ня можа быць вышэй за яго, бо ён выступае і ў ролі дзяржавы, і ў ролі выразьніка інтарэсаў народу. А царква – усяго адзін з плоймы інстытутаў, якому, аднак, трэба аддаваць належнае. Думаю, што гэта было невыпадкова, але не мэтанакіравана.
Дракахруст: Сёньня, як і 11 гадоў таму, кіраўнік дзяржавы фактычна выказаўся супраць аддзяленьня царквы ад дзяржавы. Як да гэтага ставіцца царква?
Васілевіч: Ёсьць традыцыя блізкасьці да ўлады ў праваслаўнай царкве. Гэтая традыцыя цягнецца зь бізантыйскіх часоў, калі царква выступала адным з суб'ектаў сымфоніі паміж ёй і ўладай. Паводле гэтай формулы бакі разглядаліся ў пэўным сэнсе, як роўныя: царква – як духоўная ўлада над усім народам, дзяржава – як сьвецкая ўлада.
Лукашэнка, зьвяртаецца да гэтай традыцыі, але ставіць сябе на першае месца, а царкву – на другое. І ніякай сымфоніі тут не атрымаецца. Герархі царквы гэта разумеюць, але гістарычная традыцыя штурхае іх да таго, каб замацоўваць сваё месца ў грамадзтве праз блізкасьць да дзяржавы.
Гэта нават не сымфанічная бізантыйская традыцыя, а такі патэрналізм. Калі трэба ўвесьці рэлігію ў школе, то трэба не пераканаць народ, а зьвярнуцца да дзяржавы, каб тая сваім указам, законам гэта ўвяла.
Гэтак жа наконт абортаў: трэба не тлумачыць людзям, чаму гэтага нельга рабіць, а трэба, каб дзяржава гэта забараніла. Тое, што дзяржава прызнае высокую ролю царквы ў грамадзтве – гэта і цешыць герархаў, але і падманвае. І праваслаўным, і каталіцкім, дарэчы, герархам часта абяцаюць залатыя горы, але за гэтымі словамі рэдка стаяць канкрэтныя крокі па ўвасабленьні хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у палітыцы, эканоміцы і грамадзкім жыцьці.
У Беларусі нават праваслаўная царква знаходзіцца ў заціснутым становішчы, яна ня можа рэалізаваць сваю свабоду. Я мяркую, што ў мітрапаліта Паўла ёсьць свая канцэпцыя, куды трэба рухацца. Але дзяржава ў асобе Лукашэнкі лічыць, што для царквы і так зроблена дастаткова.