Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёння тарыфы на газ для ўкраінцаў вырасьлі ў паўтара раза


Ад сёньня розьнічныя тарыфы на газ для ўкраінцаў вырастуць на 40%. Такое рашэньне ўраду з улікам патрабаваньняў МВФ адносна прывядзеньня газавых коштаў да эканамічна абгрунтаванага ўзроўню.

Гэтага ўзроўню Кабінэт міністраў спадзяецца дасягнуць на працягу трох гадоў, паэтапна падвышаючы кошт. Расьці раз у год — зь 1 траўня 2015 яшчэ на 40%, з 1 траўня 2016 і 2017 — па 20%.

Нацыянальная камісія, якая ажыцьцяўляе рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі (НКРЭ) вырашыла павялічыць цану газу для насельніцтва больш чым у паўтара раза. Гэтае рашэньне апублікавана 3 красавіка на сайце НКРЭ.

30 красавіка МВФ прыняў рашэньне аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту на суму 17 мільярдаў даляраў, 3,2 мільярда зь якіх Кіеў атрымае неадкладна.

Расея заяўляе пра падвышэньне цаны газу для Ўкраіны ў другім квартале 2014 да 485 даляраў за тысячу кубамэтраў. Украіна настойвае на захаваньні кошту першага кварталу (268,5 даляраў) і гатовая зьвярнуцца ў Стакгольмскі арбітражны суд па гэтым пытаньні. 2 траўня ў Варшаве адбудзецца трохбаковая сустрэча з удзелам украінскіх, расейскіх і эўрапейскіх чыноўнікаў для вырашэньня спрэчных пытаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG