Зборная Беларусі па хакеі паказвае найгоршую гульню сярод усіх удзельнікаў чэмпіянату сьвету, які праходзіць у Кёльне і Парыжы. Беларусы прайгралі тры першыя сустрэчы ў сваёй групе — фінам, чэхам і канадцам.
85-гадовая Ніна Шаталава зь Менску не залічвае сябе да вэтэранак вайны, хоць у час Другой сусьветнай яна пачала службу ў якасьці курсанткі-тэлеграфісткі. Напярэдадні Дня Перамогі Ніна Шаталава ўпершыню падзялілася са Свабодай таямніцамі за 50 гадоў сваёй службы ў штабе Беларускай вайсковай акругі.
Усясьветна вядомы дасьледчык, першаадкрывальнік, рэпартэр, экспэрт па выжываньні ў экстрэмальных умовах Яцэк Палкевіч пры падтрымцы амбасады Польшчы ў Беларусі прэзэнтаваў у Менску свой чарговы амбітны праект — аўтамабільную экспэдыцыю «Вялікі шаўковы шлях-2017». Маршрут пройдзе празь сем краінаў, уключна зь Беларусьсю.
Як стала вядома прадстаўнікам кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава. Ягоная маці атрымала адпаведнае паведамленьне з Гомельскага абласнога суду.
У Беларускім інстытуце стратэгічных дасьледаваньняў пачаў працаваць новы акадэмічны дырэктар. Ім стаў філёзаф, багаслоў, кандыдат гуманітарных навук, дасьледчык пытаньняў беларускай ідэнтычнасьці Пётра Рудкоўскі.
5 траўня ў Нямеччыне і Францыі стартуе чарговы хакейны чэмпіянат сьвету ў топ-дывізіёне. Галоўны трэнэр беларусаў, канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс напярэдадні сёньняшняй сустрэчы зь фінамі выпраменьвае аптымізм, нават кажа пра задачу-максымум — вярнуцца дадому з мэдалямі. Тым ня меней апошнія гульні эўрапейскага турніру «Эўрачэлендж» асаблівай баяздольнасьці каманды не засьведчылі.
Як расказала Радыё Свабода прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова, малады чалавек пачаў даваць паказаньні. Абвінавачаньне яму пакуль не прадʼяўлена, рыхтуецца псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза.
Пасьля ўчорашняй публікацыі на Свабодзе старонка Кобрынскага ваенна-гістарычнага музэя імя Суворава ў Фэйсбуку недаступная для наведваньня.
Рупліўца беларускай справы скульптар Гэнік Лойка дамагаецца праз суд пакараньня выкладчыкаў фізкультуры менскай гімназіі № 4, якія не валодаюць роднай мовай.
Сёньня ў Палацы спорту ў Менску ўрачыста адкрыецца XVIII чэмпіянат сьвету па тайскім боксе — муай-тай. Турнір такога ўзроўню пройдзе ў Беларусі ўпершыню.
Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава ў шэрагу публікацый на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «разьвенчвае сьвядомых» і асабіста Зянона Пазьняка.
Удава паэта Генадзя Бураўніка, які быў аўтарам словаў на некаторыя песьні Эдуарда Ханка, выказала Свабодзе сваё стаўленьне да забароны кампазытарам выконваць ягоныя песьні без аплаты яму як аўтару.
Аргкамітэт маршу салідарнасьці, прызначанага на 1 траўня, не прыняў рашэньня пра фармат правядзеньня мерапрыемства, прапанаваны Менгарвыканкамам — мітынг бяз шэсьця.
27 красавіка госьцем курсаў «Мова нанова» ў Менску стаў капітан барысаўскага футбольнага клюбу БАТЭ і форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў.
У межах «Беларускіх уікэндаў» 28–30 красавіка адбудуцца новыя беларускамоўныя кінапаказы. Гэтым разам гледачы пабачаць філязофскі баявік «Кніга Ілая».
Усясьветна вядомы польскі падарожнік, сябра шматлікіх міжнародных геаграфічных таварыстваў, аўтар шэрагу кніг Яцэк Палкевіч наведае Беларусь 3–5 траўня. Пра гэта Свабодзе сказалі ў амбасадзе Польшчы ў Менску.
У часе сустрэчы ва ўкраінскім Чарнобылі, а пасьля і ў беларускіх Ляскавічах кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны стараліся абмінаць тэму напружанасьці ў стасунках з Расеяй. Аднак ці рэальна дыстанцыявацца ад расейскага фактару, калі выпала магчымасьць пакантактаваць сам-насам?
Улады аднавілі наступ на вернікаў царквы «Новае жыцьцё», якія зьбіраюцца ў будынку на ўскрайку Менску, пераабсталяваным з колішняга кароўніка.
На запрашэньне Беларускай фэдэрацыі футболу 27-29 красавіка Беларусь наведаюць Тыфані Робэртс Сагайдак і Зола Саламэнтэ — зоркі ўсясьветнага жаночага футболу са Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Загрузіць яшчэ