Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускія ўікэнды» арганізуюць паказы «Кнігі Ілая» па-беларуску


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

У межах «Беларускіх уікэндаў» 28–30 красавіка адбудуцца новыя беларускамоўныя кінапаказы. Гэтым разам гледачы пабачаць філязофскі баявік «Кніга Ілая».

Як паведамляюць арганізатары, паказ будзе прысьвечаны гадавіне Чарнобыльскай трагедыі. Перад сэансам выступіць чарнобыльскі ліквідатар, вядомы мастак Лявон Грышук.

Дзякуючы зорнаму акторскаму складу і бюджэту ў 80 мільёнаў даляраў стужка справядліва лічыцца адным з самых яскравых прадстаўнікоў жанру «постапакаліпсіс» у сучаснай кінэматаграфіі.

Праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom ладзіць паказы ў беларускім агучваньні. Стужку беларусізавалі вядомыя акторы тэатру і кіно — Павал Харланчук, Сьвятлана Цімохіна, Зьміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімер Глотаў.

Паказы адбудуцца ў кінатэатры «Масква» а 19-й гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG