Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынскі музэй Суворава «разьвенчвае сьвядомых» на сваёй старонцы ў Фэйсбуку


Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава ў шэрагу публікацый на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «разьвенчвае сьвядомых» і асабіста Зянона Пазьняка.

З сайту шавіністычнага «Імхо-клюбу» запазычаныя публікацыі Андрэя Лазуткіна. Гэта аўтарскае расьсьледаваньне, хто ж насамрэч расстрэльваў у Курапатах — чэкісты ці эсэсаўцы?. Альбо зьнішчальны аналіз «калябарацыянізму як нацыянальнай ідэі».

Яшчэ адзін матэрыял мае назву «Навошта беларусам зганьбаваныя здрадай сымбалі?» Загадкавы «нефармальны саюз маладых беларускіх журналістаў» выказвае ў ім заклапочанасьць хваляй інтарэсу да бел-чырвона-белага сьцяга і гербу «Пагоня».

Пачуць хоць якія тлумачэньні наконт такой «палітычнай пазыцыі» ў адміністрацыі не ўдалося: супрацоўнікі кажуць, што не ўпаўнаважаныя даваць камэнтары, дырэктарка пастаянна «ў полі».

Апошняя публікацыя ў сацыяльнай сетцы тычыцца «100-годзьдзя Вялікага Кастрычніка».

Чырвоная афіша, аздобленая піянэрскім і камсамольскім значкамі, гербам СССР і контурам «савецкай імпэрыі», запрашае на музэйную ноч пад назвай «Мой адрас — Савецкі Саюз».

«Калі вы хочаце павярнуць час назад і апынуцца ў Савецкім Саюзе, вам дастаткова наведаць 20 траўня наш музэй. У праграме: вытворчая гімнастыка, кінапанарама, канцэртная праграма, піянэрскі агляд строю і песьні, ваенныя і побытавыя замалёўкі. Завершыць вечарыну дэманстрацыя моды і дыскатэка СССР», — гаворыцца ў запрашэньні.

Як пішуць у камэнтарах карыстальнікі, шкада, што дзеля паўнаты карціны ў праграме няма іншых «атракцыёнаў» — бясконцага стаяньня ў чэргах ды набываньня тавараў па талёнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG