Якія тэмы могуць закрануць Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка падчас сёньняшняй сустрэчы, прымеркаванай да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС? Сваё бачаньне стану беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў на сучасным этапе камэнтуе палітоляг Алесь Лагвінец.
8 ліпеня на хутары «Шаблі» прадусара Ўладзімера Шаблінскага адбудзецца акустычны канцэрт Brutto. Гурт Сяргея Міхалка пакажа акустычную праграму «Зорачкi».
Савецкая традыцыя ладзіць суботнікі спынялася ў Беларусі на кароткі час — ад абвяшчэньня незалежнасьці да пачатку праўленьня Аляксандра Лукашэнкі. Першы прэзыдэнт ня толькі рэанімаваў калектыўную бясплатную працу, але і ўласным прыкладам заахвочваў добраўпарадкаваць той ці іншы аб’ект.
21 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» — мітынгу па абароне тэрыторыі забудовы Курапатаў, які адбыўся 25 лютага.
Намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк сказаў сёньня журналістам, што Беларусь і Расея дамовіліся наконт пастаўкі корпусу рэактара для другога энергаблёку атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
З ініцыятывы праваабаронцаў ідзе збор грошай на пратэз для чалавека без нагі, які стаў сымбалем «Маршу недармаедаў» у Пінску, — 77-гадовага Мікалая Крычко, які 14 гадоў таму стаў ахвярай збройнага нападу афіцэра міліцыі.
Хакейны клюб «Брэст» трапіў адразу ў два скандалы.
Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выступіў у абарону затрыманых па справе «Белага легіёну».
Да 950-годзьдзя Менску ў Траецкім прадмесьці будзе ўсталяваны памятны знак у выглядзе стылізаванай кампазыцыі «Беларусам сьвету». Пра гэта Свабодзе сказаў адзін з аўтараў праекту, скульптар Аляксандар Фінскі.
Алег Рудакоў, апантаны руплівец беларускай справы ў Расеі, страціў працу, з арандаванай сядзібы ў цэнтры Іркуцку высяляюць моладзевы клюб «Крывічы», дзе ён адзін з кіраўнікоў.
Намесьніца начальніка Галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і спраў моладзі Менскага абласнога выканаўчага камітэту Тацяна Хмель патлумачыла Свабодзе, чаму Менскі аблвыканкам рэкамэндаваў Слуцкаму райвыканкаму вярнуцца да тэмы ўсталяваньня помніка ўдзельнікам антыбальшавіцкага паўстаньня 1920 году і што трэба зрабіць, каб такі помнік зьявіўся.
13 красавіка Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) заявіў, што «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасьць» старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава.
Сёньня прадстаўнікі арганізацыі «Белгіпразем» і забудоўшчыка «Тапас» у суправаджэньні ўчастковага міліцыянта прыйшлі апісваць зямельны надзел Галіны Ігнатовіч. Пры канцы лютага жанчына стала вядомай тым, што ў знак нязгоды зь «несправядлівай кампэнсацыяй» за прымусовае высяленьне з дому на менскай вуліцы Ржавецкай узьлезла на вежавы кран і патрабавала сустрэчы з кіраўніцтвам гораду.
Байкер Яўген Лукашэнка выдатна гаворыць па-беларуску, хоць удакладняе, што мова для яго — здабытак апошняга часу. Як кажа, захацелася вярнуцца да каранёў ня толькі дзеля ўласнай самапавагі, але і дзеля клопату за тое, якая краіна дастанецца дзецям.
Зыходзячы зь лёгікі публікацыі «Советской Белоруссии», справа «Белага легіёну» бярэ пачатак ад ананімнага ліста, нібыта дасланага на адрас Аляксандра Лукашэнкі нейкай «фраў А.». У ім і прагучала папярэджаньне пра «падрыхтоўку дзяржаўнага перавароту».
Насту Дашкевіч, як выявілася сёньня, яшчэ 30 сакавіка завочна засудзілі за знаходжаньне ў намётавым лягеры абаронцаў Курапатаў. Яе зьвінавацілі ў парушэньні парадку пікетаваньня.
Сябры, аднадумцы, калегі сустрэлі пад турмой на Акрэсьціна дырэктара «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса. Пасьля вызваленьня Павал расказаў, што здарылася пасьля таго, як ён разам зь іншымі затрыманымі апынуўся ў аўтазаку
Насту Дашкевіч, жонку Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў СІЗА № 1 паводле абвінавачваньня ў «навучаньні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў», як выявілася сёньня ў судзе Першамайскага раёна, яшчэ 30 сакавіка завочна засудзілі за знаходжаньне ў намётавым лагеры абаронцаў Курапатаў.
10 красавіка ў менскіх судах адновяцца адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія бралі ўдзел ў пратэставых акцыях сакавіка.
Загрузіць яшчэ