Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткаю Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня зацьверджаныя адпаведнай пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэньні гэтага органа 1 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных метэаназіраньняў абноўлены ў Беларусі 29 лютага, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.
Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
Пра пляны прасоўваньня расейскай мовы па-за межы Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у часе свайго выступу з пасланьнем да Фэдэральнага сходу Расеі.
Усяго, паводле абноўленых зьвестак, падчас масавага рэйду сілавікоў у канцы студзеня пад перасьлед трапілі ня менш як 287 чалавек, большасьць зь іх — жанчыны.
Ігар Шуневіч заявіў, што колькасьць рысяў, мядзьведзяў і зуброў у Беларусі дазваляе весьці на іх паляваньне.
Улады Беларусі не прызнаюць мандату спэцдакладчыка ААН.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай.
«Зь юрыдычнага пункту гледжаньня» ня бачна «ніводнай прычыны», чаму Менск павінен «прыслухацца да заяваў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра адзіны дзень галасаваньня ў Рэспубліцы Беларусь».
Каля дзьвюх трацін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага скліканьня – 70 са 110 – зьяўляюцца сябрамі праўладных палітычных партый, якія засталіся ў Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз папярэдніх вынікаў Адзінага дня галасаваньня 25 лютага.
Паводле ініцыятара стварэння групы сяброўства «Дэмакратычная Беларусь» у нямецкім Бундэстагу Робіна Вагенэра, як і сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары летам 2020 году, гэтыя «выбары» не зьяўляюцца ні сумленнымі, ні свабоднымі.
Прэзыдэнт Зымбабвэ Мнангагва ў размове з кіраўніком МЗС Беларусі Алейнікам перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Лукашэнку.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка і яе дарадца ў канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 23 лютага прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візытам.
Генэральная пракуратура прапанавала ўраду ініцыяваць уключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».
Летась цана выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэт у Польшчу павялічылася ў 12 разоў — з 2 да 24 млн злотых (з 500 тысяч да 6 млн даляраў ЗША паводле бягучага курсу).
Загрузіць яшчэ