Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Зымбабвэ назваў Лукашэнку братам і паабяцаў прыехаць у Беларусь зь візытам


Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва, Харары, 31 студзеня 2023
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Зымбабвэ Эмэрсан Мнангагва, Харары, 31 студзеня 2023

Прэзыдэнт Зымбабвэ Мнангагва ў размове з кіраўніком МЗС Беларусі Алейнікам перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Лукашэнку.

Сёньня міністар замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з прэзыдэнтам Зымбабвэ Эмэрсанам Мнангагвам у Харарэ, сталіцы Зымбабвэ.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу МЗС.

Прэзыдэнт Зымбабвэ перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Аляксандру Лукашэнку і запэўніў, што «абавязкова прыедзе ў Беларусь» зь візытам, «толькі не зімой, лепш летам».

22 лютага ў Харарэ адбылося першае пасяджэньне сумеснай сталай камісіі ў супрацоўніцтве Беларусі і Зымбабвэ пад старшынствам Алейніка і міністра замежных справаў і міжнароднага гандлю Зымбабвэ Фрэдэрыка Шавы.

26 студзеня 2024 года стала вядома, што міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў у Зымбабвэ мэмарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзьвюх краін.

Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зымбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных зьвестак па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 году аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн даляраў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн даляраў.

Экс-кіраўнік Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК Ігар Маршалаў прызначаны амбасадарам у Зымбабвэ летась у лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG