Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
«У нас спакой і цішыня, таму што нашы хлопцы ўкараняюцца ў тэрарыстычныя групы з рызыкай для свайго жыцьця, перакрываюць каналы паставак у краіну сьмяротнай зброі і боепрыпасаў, спыняюць шпіёнскую дзейнасьць замежных спэцслужбаў, — цытуе Лукашэнку яго прэсавая служба. — Наш народ сьпіць спакойна, таму што ў баявых апэрацыях, часам з рызыкай для жыцьця, удзельнічаюць і афіцэры, і генэралы».
Лукашэнка падзякаваў сілавікам за службу і за тое, што «гібрыдныя атакі на Беларусь не перарасьлі ў поўнамаштабную гарачую бойню».