Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даручыў ураду павялічыць фінансаваньне папулярызацыі расейскай мовы і культуры на прасторы СНД


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Пра пляны прасоўваньня расейскай мовы па-за межы Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у часе свайго выступу з пасланьнем да Фэдэральнага сходу Расеі.

«Прашу ўрад павялічыць фінансаваньне міжнародных праграм у сфэры прасоўваньня расейскай мовы і нашай шматнацыянальнай культуры. Найперш, канечне, на прасторы СНД, дый у сьвеце ў цэлым», — заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 27 лютага падчас штогадовага пасланьня Фэдэральнаму сходу.

Тэкст апублікаваны на сайце Крамля.

Непасрэдна Беларусь ён згадаў толькі аднойчы, расказаўшы аб плянах будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі паміж Масквой і Менскам.

«Першы маршрут паміж Масквой і Пецярбургам пройдзе празь Цьвер і нашу старажытную сталіцу — Вялікі Ноўгарад. Затым будзем пракладаць магістралі ў Казань і на Ўрал, у Растоў-на-Доне, на Чарнаморскае ўзьбярэжжа, у Менск, у брацкую Беларусь, па іншых запатрабаваных кірунках», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG