Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
Берасьцейцы Андрэй Шарэнда і ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк падазраюцца ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Заведзеная крымінальная справа. У інтэрвію Свабодзе актывісты «Эўрапейскай Беларусі» заявілі, што рэпрэсіямі іх не запалохаць.
Пасьля трохгадовага перапынку ў палацы Сапегаў у Ружанах 3 чэрвеня адбыўся пяты фэст «Ружанская брама». У адрозьненьне ад мінулых, гэтае мерапрыемства прайшло дзякуючы падтрымцы Эўразвязу.
Жыхары вёскі Прылукі Берасьцейскага раёну сабралі больш за 300 подпісаў супраць пераводу вясковай школы з базавай у пачатковую. Людзі баяцца, што са зьнікненьнем школы іх вёска стане занепадаць.
Баранавіцкі архівіст Аляксандар Татаранка дасьледуе, як савецкая намэнклятура вырашала «кватэрнае пытаньне» ў Заходняй Беларусі пасьля 1939 году за кошт рэпрэсій мясцовых жыхароў.
Жыхары Янаўскага раёну скардзяцца, што рака, якая ўпадае ў Дняпроўска-Бускую водную сыстэму, ужо колькі месяцаў нечым забруджваецца.
Юры і Вольга Бакуменкі з Ружанаў, што на Берасьцейшчыне, выхоўваюць 23 дзяцей. Яны — бацькі дзіцячага дому сямейнага тыпу. Каб уратаваць нацыю, трэба ўсім браць дзяцей з прытулкаў, перакананыя Бакуменкі.
Сацыял-дэмакраты Берасьця атрымалі адказ на скаргу ў Міністэрства спорту на тое, што берасьцейскія хакеісты на турніры ў Чэхіі выкарысталі на сваёй форме колеры сьцягу Расеі.
Берасьцейскага вэтэрана-«аўганца» Аляксандра Сахарука, які ўзьняў 9 траўня бел-чырвона-белы сьцяг у часе шэсьця, адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня.
У судзе Ленінскага раёну Берасьця адбыўся працэс над блогерам Зьмітром Гарбуновым, якога зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам. Блогер быў затрыманы 1 траўня на выхадзе з уласнага дому.
Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Дзьмітры Шурын прызнаў актывіста АГП зь Бярозы Аляксандра Кабанава вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыянтам і ў закліку да ўдзелу 1 траўня ў «акцыі чыстых аркушаў».
Затрыманыя актывісты знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Берасьця, паведамілі праваабаронцы. Заўтра чакаюцца як найменей 6 судоў.
Сем гадоў як жыхары вёскі Выганашчы, што ў Івацэвіцкім раёне, ня могуць свабодна хадзіць на сваё возера.
Усіх людзей, якія трымалі чыстыя аркушы паперы затрымалі міліцыянты. Акцыя адбывалася каля кінатэатру «Беларусь» у Берасьці, яе анансавала абласная ініцыятыва «Свае людзі».
«Я не дайшоў да плошчы мэтраў 30. Плошча — ачэпленая, аўтазакі, міліцыя, асобы ў цывільным. Людзей, каго пазнаюць у твар, затрымліваюць».
У Берасьці і Баранавічах 1 траўня плянуюцца флэшмобы салідарнасьці з працоўнымі і рэпрэсаванымі. Такім чынам абласная ініцыятыва «Свае людзі» мяркуе адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных.
Тры міліцыянты ладзяць агляд дома ва ўдзельніка акцыяў недармаедаў, актывіста руху «За Свабоду» Ігара Салаўя. Ігар паведаміў Свабодзе, што міліцыю цікавяць кампутары і літаратура.
Баранавіцкі актывіст партыі БНФ Мікалай Чарнавус-старэйшы пакараны 10 базавымі велічынямі (230 рублёў) штрафу.
Блогер Сяргей Пятрухін затрыманы на памежным пераходзе ў Берасьці па вяртаньні з Польшчы. Верагодна, яго даставяць у ізалятар часовага ўтрыманьня.
Амаль тры гады жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёну Васіль Крот жыве ў склепе — пасьля таго як згарэла ягоная хата. Перабіваецца часовымі падзаработкамі і ня ведае, як адбудаваць жытло.
Загрузіць яшчэ