Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску і Баранавічах — прэвэнтыўныя затрыманьні на «першамай»

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Пінску прэвэнтыўна каардынатар Руху «За Свабоду»

На цэнтральнай плошчы Пінска 1 траўня плянавалася акцыя пратэсту. Каардынатар Руху «За Свабоду» Алесь Рамановіч быў затрыманы, як паведамляецца на сайце Руху, на подступах да плошчы міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным. Рамановіча адвезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі.

Алесь Рамановіч, архіўнае фота
Алесь Рамановіч, архіўнае фота

«Я не дайшоў да плошчы мэтраў 30. Плошча — ачэпленая, аўтазакі, міліцыя, асобы ў цывільным. Людзей, каго пазнаюць у твар, затрымліваюць. Пашпарт у мяне забралі, але не паведамілі, у якім статусе я знаходжуся. Хацелі адабраць і тэлефон, але я запытаўся, у якім статусе, і пакуль пакінулі», — цытуе словы актывіста Рух «За Свабоду».

Дакладная колькасьць затрыманых у Пінску невядомая. У пастарунак даставілі яшчэ аднаго мясцовага актывіста Мікалая Міхалевіча.
Напярэдадні акцыі быў праведзены ператрус у актывіста Руху «За Свабоду» Ігара Салаўя, у яго быў канфіскаваны кампутар і вінчэстэр.

У Баранавічах затрыманы Юры Казакевіч

Каардынатар руху «За Свабоду» па Берасьцейшчыне Юры Казакевіч з Баранавічаў затрыманы міліцыянтамі і дастаўлены ў РАУС.

Юры Казакевіч, архіўнае фота
Юры Казакевіч, архіўнае фота

Пра гэта Свабодзе распавёў актывіст руху Ўладзімер Гундар:

«Юры робіць рамонт, выйшаў з дому а 12.30, каб паехаць у краму будаўнічых матэрыялаў. І проста каля пад’езду яго затрымалі і павезьлі на гутарку ў РАУС. Думаю, патрымаюць да гадзін 16-ці», — распавёў Уладзімер Гундар.

Юры Казакевіч падаваў у Баранавіцкі гарвыканкам заяўкі на першамайскія шэсьце і пікет на 13 гадзінаў. Аднак, мясцовыя ўлады акцыю забаранілі. Уладзімер Гундар зьвязвае затрыманьне Казакевіча з гэтымі акцыямі, але кажа, што несанкцыянаваных акцыяў сябры руху «За Свабоду» сёньня ў Баранавічах не плянавалі.

Баранавіцкага актывіста Віталя Хітрыка затрымалі міліцыянты на падставе таго, што ён ня меў з сабой пашпарту.
Пасьля яго затрыманьня ў жывым эфіры на Facebook затрыманы і баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус малодшы.
Віталя Хітрыка скручвалі 4 міліцыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG