Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці Аляксандру Кабанаву прысудзілі 11 сутак арышту


Аляксандар Кабанаў
Аляксандар Кабанаў

Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Дзьмітры Шурын прызнаў актывіста АГП зь Бярозы Аляксандра Кабанава вінаватым у непадпарадкаваньні міліцыянтам і ў закліку да ўдзелу 1 траўня ў «акцыі чыстых аркушаў».

Аляксандар Кабанаў быў затрыманы 1 траўня ў Берасьці разам з блогерам Зьмітром Гарбуновым на выхадзе з кватэры апошняга. Кабанаў зьбіраўся ўзяць удзел у «акцыі чыстых аркушаў», але разам з Гарбуновым трапіў у пастарунак. На яго склалі пратакол, ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

2 траўня Аляксандра Кабанава даставілі ў суд, аднак ён заявіў хадайніцтва аб адвакаце, таму суд перанесьлі на 3 траўня.

Суд залічыў яму суткі, адбытыя ў ізалятары. Кабанаў выйдзе празь 10 сутак.

На судзе над Аляксандрам Кабанавым прысутнічалі супрацоўнікі АМАП. Судзьдзя забараніў фота- і відэаздымку.

У «акцыі чыстых аркушаў» 1 траўня ў Берасьці ўзялі ўдзел некалькі чалавек. Людзі проста стаялі каля кінатэатру «Беларусь», трымаючы ў руках чыстыя аркушы паперы і не выкрыкваючы ніякіх лёзунгаў. 2 траўня Ленінскі суд Берасьця пакараў Уладзімера Казлоўскага за ўдзел у гэтай акцыі 10 суткамі арышту, а Інгу Абрамаву і Аляксея Самайлюка — штрафамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG