Судзьдзя Аксана Літвінчык прызнала Чарнавуса вінаватым у «заведама лжывым паведамленьні».
Гэтым «ілжывым паведамленьнем» суд прызнаў тэлефанаваньне Мікалая Чарнавуса ў міліцыю з заявай, што чыноўнікі райвыканкаму нібыта «ўжываюць сьпіртныя напоі і весяляцца на працоўным месцы ў працоўны час».
Як распавядаў Свабодзе Мікалай Чарнавус, аднойчы, калі ён зайшоў у райвыканкам па справе, патрэбныя кабінэты былі зачыненыя, і толькі ў адным «адбывалася нейкае сьвяткаваньне — сьмех, звон келіхаў».
Тады Чарнавус выклікаў міліцыю, каб тая разабралася, ці не ўжываюць чыноўнікі алькаголю ў працоўны час на працоўным месцы. Мэдагляд алькаголю ў іх крыві не знайшоў.
У выніку прадстаўнікі райвыканкаму падалі скаргу ў суд на Чарнавуса.