Баранавіцкія актывісты руху «За свабоду» атрымалі адмоўныя адказы гарвыканкаму на ўсе чатыры свае заяўкі на правядзеньне масавых акцыяў, сказаў Свабодзе каардынатар руху «За свабоду» па Берасьцейшчыне Юры Казакевіч.
«Я сышла з залі суду не чакаючы выраку, бо не разумею, навошта мяне туды прывезьлі. А ўсе мае спробы дабіцца чэснага і справядлівага апраўданьня суд спыняў»
Жыхары вёскі Спорава (Бярозаўскі раён, Берасьцейшчына) пагадзіліся аддаць возера ў арэнду свайму аднавяскоўцу. Супраць ранейшага прыежджага арандатара паўставала ўся вёска, і ўлады мусілі скасаваць зь ім арэнду.
Суд над Натальляй Папковай у Ленінскім судзе Берасьця перанесьлі на 19 красавіка. Актывістку аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і «Маладой Беларусі» судзяць за пераход дарогі ў нявызначаным месцы і непадпарадкаваньне міліцыянтам.
У Баранавічах перанесенае судовае пасяджэньне ў справе Мікалая Чарнавуса-малодшага. Актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі ў час правядзеньня ў ягоным доме ператрусу.
Берасьцейскую актывістку «Маладой Беларусі», каардынатарку аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Натальлю Папкову затрымалі міліцыянты. Заўтра яе будуць судзіць.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты паскардзіліся ў Міністэрства спорту на выкарыстаньне сьцягу Расейскай Фэдэрацыі на форме юнацкай хакейнай каманды «Брэст» у часе Велікоднага турніру ў Чэхіі.
Берасьцейскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Вуек падалі заяўку на правядзеньне дэманстрацыі і шэсьця 1 траўня.
Працаўнікі «Івацэвічдрэва» кажуць, што пасьля затрыманьня генэральнага дырэктара Ўладзімера Шульгі ня ведаюць, як збываць прадукцыю. Разам з тым, удакладняюць рабочыя, арыштаванага кіраўніка мала хто шкадуе.
Берасьцейскіх незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву будуць судзіць за непадпарадкаваньне міліцыянтам. Апроч таго, іх выклікалі ў Кобрыньскі РАУС для складаньня пратаколу за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».
Некалькі міліцыянтаў 5 красавіка ладзілі ператрус у доме баранавіцкіх актывістаў бацькі і сына Мікалаяў Чарнавусаў. У выніку з дому вынесьлі кампутары і пляншэт.
За два дні ў Пінску чатырох чалавек пакаралі штрафамі за ўдзел у масавай акцыі. Сярод аштрафаваных — пэнсіянэр Іван Жук.
Мікалай Чарнавус-малодшы кажа, што ня ведае, што шукаюць у доме ягонага бацькі. Актывіст зьвязвае ператрус з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю яго і Мікалая Чарнавуса-старэйшага.
Актывістцы «Маладой Беларусі» Натальлі Папковай прысудзілі 20 базавых велічыняў (460 рублёў) штрафу за хуліганства.
4–7 красавіка ў Пінску будуць судзіць адзінаццаць удзельнікаў акцыяў пратэстаў. Сярод іх і палітычныя актывісты, і пэнсіянэры.
Аляксандра Меха зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Кобрыні, якое адбылося 18 сакавіка.
Жыхар Баранавічаў Яўген Жураўскі асуджаны на 5 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
Актывістка «Маладой Беларусі» зь Берасьця Натальля Папкова, якую даставілі сёньня на псыхіятрычную экспэртызу, ужо на волі. На яе склалі чарговы пратакол за акцыю «недармаедаў» 19 лютага ў Берасьці.
Актывістка «Маладой Беларусі» Натальля Папкова ў Берасьці павінна была выйсьці пасьля адбываньняя 7 сутак арышту за «Марш недармаедаў». Аднак аб 11 гадзіне яна ня выйшла, а яе вывелі некалькі міліцыянтаў і пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі на псыхіятрычнае абсьледаваньне.
Жыхар Баранавічаў Аляксандар Швед атрымаў 230 рублёў штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Загрузіць яшчэ