Як распавёў Свабодзе Ігар Салавей, агляд кватэры санкцыянаваны, прыйшлі тры міліцыянты з двума панятымі:
«Гэта ня вобшук, а агляд кватэры. Шукаюць нешта, зьвязанае зь 1 траўня, з акцыяй. Нібыта я друкую ўлёткі, займаюся агітацыяй гэтага мерапрыемства. Аглядаюць і забіраюць кампутары. Магчыма гэта зьвязана з папярэднім удзелам у акцыях, то лічаць, што я арганізоўваю гэта ўсё. Улётак ніякіх яны не знайшлі, бо ў мяне іх і няма», — апавёў Ігар Салавей.
7 красавіка Пінскі суд прысудзіў Ігару Салаўю 5 сутак арышту і 230 рублёў штрафу за ўдзел у акцыі недармаедаў, што адбылася 26 сакавіка, а таксама, за непадпарадкаваньне міліцыянтам.